Волковысская газета «Наш час», новости Волковыска

В области

У Дзятлава асвяцiлi новы храм

У Дзятлава асвяцiлi новы храм
26 Ноября
2017 г. Воскресенье

У рамках святкавання 700-годдзя Навагрудскай епархіі 25 лістапада 2017 года Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел з мітрапалітамі, архіепіскапамі і епіскапамі з Расіі, Украіны, Беларусі і духавенствам здзейсніў чын асвячэння храма ў гонар Святых новамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай у горадзе Дзятлаве.

З раніцы прыхаджане і госці горада пачалі збірацца на царкоўным двары — чакалі прыбыццё каўчэжца з часцінкамі святых мошчаў новамучанікаў і спаведнікаў расійскіх, якія пацярпелі за веру ў гады бязбожных ганенняў на праваслаўную Царкву. Каўчэжац быў створаны па благаславенні Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, таксама па рашэнні Святога Сінода да 100-годдзя эпохі ганенняў на Рускую праваслаўную царкву.

У каўчэжцы сабраны часцінкі мошчаў іерархаў, святароў і веруючых, якія пацярпелі за веру ў гады ганенняў. Сярод іх — часцінкі мошчаў свяціцеля Ціхана Маскоўскага, свяціцеля Лукі Крымскага і многіх іншых падзвіжнікаў.

IMG_9068.jpg

Каўчэжац з мошчамі ўрачыста ўнеслі ў храм, але большасць вернікаў засталася на вуліцы чакаць прыезду Уладыкі Паўла. Кветкамі яго сустракалі юныя дзятлаўчане, хлебам-соллю на парозе новага храма ад імя прыхаджан павітала Галіна Мілейка.

IMG_9080.jpg

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел са святарамі здзейсніў чын асвячэння храма, пасля якога адбылая Божая літургія ў новым храме. На ёй таксама прысутнічалі ганаровыя госці — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, інспектар па Гродзенскай вобласці Сяргей Раўнейка, кіраўнік спраў Гродзенскага аблвыканкама Ігар Папоў, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда, а таксама старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік, яго намеснік Ігар Кухарэвіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Калодка.

IMG_9107.jpg

IMG_9160.jpg

Пасля літургіі Мітрапаліт Павел звярнуўся да прысутных з пропаведдзю, у якой адзначыў, што асвячэнне храма ў гонар Святых новамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай у горадзе Дзятлаве — падзея доўгачаканая і вельмі радасная для вернікаў горада. Сімвалічна, што яна адбылася ў год святкавання 700-годдзя Навагрудскай епархіі.

Ад імя Гродзенскага аблвыканкама з асвячэннем храма святароў і вернікаў павіншаваў Ігар Папоў і ўручыў падарункі. Да словаў віншавання далучыўся старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда. Ён перадаў новаму храму іконы.

Напрыканцы вернікі змаглі прыкласціся да каўчэжца з часцінкамі святых мошчаў.

IMG_9124.jpg

IMG_9193.jpg

IMG_9152.jpg

IMG_9168.jpg

"Перамога"

Оцените материал
(Голосов: 0)
Количество просмотров: 450
Теги

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

«Прямая телефонная линия»

Гродненская региональная таможня проводит отбор кандидатов на службу в таможенные органы. По вопросам отбора кандидатов в Волковысском райисполкоме (каб. 101) 23 октября с 11.00 до 14.00 состоится прием граждан начальником таможенного поста «Волковыск» Владимиром Анатольевичем Зинкевичем.


23 октября «прямую телефонную линию» с 11.00 до 13.00 проведет начальник Волковысского районного отдела Следственного комитета Республики Беларусь Максим Вячеславович Гаркавый по вопросам, относящимся к компетенции Следственного комитета. Вопросы можно задать по тел. 75-1-40, 4-32-93.

Новые комментарии

Хорошие кадры - крепкое хозяйство. Было, есть и будет - "кадры решают все"!
Здоровья старикам и их родным
Светлая память этому человеку. Я учился в 14-15 в санатории где он был в руководстве. О нем остались ...
Для пожилых людей - это событие! Спасибо Станиславу и Зое Жук за праздник, который сделал наших ...