Понедельник, 24 Декабря 2018 07:23

Віншаванне мясцовай улады са святам Божага Нараджэння

Автор
Дарагія землякі! Вернікі каталіцкай канфесіі! Шчыра і сардэчна віншуем вас са святам Божага Нараджэння!

Калядныя абрады — гэта святочнае чардзейства, гэта ніці, якія злучаюць нас са шматвекавымі традыцыямі і духоўнай спадчынай. Гэтыя светлыя дні абуджаюць у нашых сэрцах самыя найлепшыя пачуцці, звяртаюць нас да духоўных каштоўнасцей, натхняюць задумацца над вечнымі пытаннямі чалавечай годнасці.
Няхай ззянне Віфлеемскай зоркі асвеціць кожны дом і кожны з вас будзе сагрэты цеплынёю блізкіх і сяброў!

Жадаем усім жыхарам раёна моцнага здароўя, дабрабыту, веры і кахання! Няхай святочны настрой і радасць не пакідаюць вас на працягу ўсіх святочных дзён!

Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт.

Ваўкавыскі раённы Савет дэпутатаў.

Прочитано 771 раз Печать