Шчыра віншуем вас з галоўным і знамянальным святам у жыцці нашай дзяржавы — Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 78-й гадавінай з дня вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
У гэты дзень мы аддаём даніну вялікай павагі подзвігу ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, нізка схіляем галовы перад загінуўшымі ў баях за свабоду і незалежнасць Радзімы. Мы ўспамінаем добрым словам пасляваенныя пакаленні, якія аднавілі краіну з руін і заклалі трывалую аснову для сучаснага развіцця Беларусі. Мы гаворым дзякуй усім, хто сёння сваёй добрасумленнай працай і талентам уносіць штодзённы ўклад у росквіт роднай зямлі.
Сёння для кожнага жыхара нашага краю няма больш важнай грамадзянскай задачы, чым зберагчы згоду і стабільнасць, якія адрозніваюць нашу Айчыну ад іншых дзяржаў.
Са святам вас, дарагія землякі!
Моцнага вам здароўя, шчасця, міру і дабра, поспехаў і дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні!
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Ваўкавыскі раённы Савет дэпутатаў
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.