Воскресенье, 21 Апреля 2019 08:02

Віншаванне раённай улады з Вялікаднем!

Автор
Паважаныя жыхары Ваўкавыскага раёна! Хрысціяне каталіцкай веры! Прыміце шчырыя віншаванні з Вялікаднем!

Уваскрэсенне Хрыстова ўяўляе сабой вечны сімвал перамогі жыцця, дабра і справядлівасці. Асаблівая, ні з чым не параўнальная радасць гэтага свята перапаўняе сэрцы мільёнаў веруючых усяго свету, дапамагае далучыцца да каштоўнасцей і ідэалаў хрысціянства, дорыць пачуццё духоўнага адраджэння і абнаўлення.

Вясновыя Велікодныя дні прыносяць у нашы сем’і любоў і згоду, заклікаюць рабіць карысныя справы, клапаціцца аб родных і блізкіх, быць літасцівымі да незнаёмых людзей.

Няхай святло гэтай вялікай урачыстасці не згасае ў нашых душах, абуджаючы імкненне жыць і працаваць на агульную карысць, у імя будучыні.

Жадаем ўсім жыхарам раёна моцнага здароўя, поспехаў, дабрабыту. Няхай добры настрой завітае ў кожную сям’ю, а душы сагрэюцца радасцю сустрэчы з роднымі і блізкімі людзьмі.

Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт.

Ваўкавыскі раённы Савет дэпутатаў.

Прочитано 437 раз Печать