Згодна з кнігай «Смачна есці: энцыклапедыя беларускай кухні», драчэну гатавалі з пшанічнай мукі, вяршкоў, яек, цукру і солі. Жаўткі расціралі з цукрам, акуратна дадавалі муку і вяршкі, уводзілі ўзбітыя бялкі, падсольвалі і ўсё добра перамешвалі. Цеста вылівалі на разагрэтую патэльню і ставілі ў печ ці духоўку.
Кулагу гатавалі з жытняй мукі, ягад і мёду. Ягады мылі і ставілі на агонь, паступова дадавалі некалькі лыжак жытняй мукі, разведзенай у невялікай колькасці вады, і мёд. Усё гэта варылі на слабым агні, пакуль кулага не набывала кансістэнцыю кісялю.

Акрамя такіх простых салодкіх страў, беларускім гаспадыням былі вядомы і складаныя дэсерты. Як піша гісторык кулінарыі Алена Мікульчык, папулярнымі былі бабкі — вырабы з пшанічнай мукі з рознымі дабаўкамі. Да сёння захаваліся рэцэпты старажытных жаўтковых, заварных, міндальных, лімонных, пярцовых, макавых бабак. У процівагу бабкам на жаўтках часта выраблялі мазуркі на бялках.

У багатых дамах гатавалі мельшпейсы — нешта падобнае да бісквіту або суфле на вялікай колькасці яек. Былі ў меню заможных сем’яў таксама пудынгі, разнастайныя торты, архас. Апошні дэсерт вядомы з XVIII стагоддзя і нагадвае нешта накшталт далікатнага тварагу, які падаваўся з узбітымі вяршкамі, карыцай або разынкамі.
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.