×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 85.
Версия для печати
Вторник, 17 Мая 2016 00:00

Ад малога да вялікага

Выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму было і застаецца адной з галоўных выхаваўчых задач. Мне як настаўніку пачатковых класаў вялікую дапамогу ў гэтым аказвае наш школьны музей.

Музейная педагогіка ўсё часцей і часцей уключаецца ў адукацыйны працэс. Мае другакласнікі вельмі любяць такія ўрокі, таму што музей — гэта асобны цікавы свет. Дакументы, прадметы, фотаздымкі захоўваюць памяць мінулых гадоў, перадаюць яе нам у сваім першазданным выглядзе.

Пры вывучэнні верша “Гаспадарка” Змітрака Бядулі ў музеі адбылося знаёмства з той самай беларускай хаткай, у якой і адбываюцца падзеі, апісаныя ў вершы. Гэта дапамагло дзецям здзейсніць падарожжа на машыне часу і акунуцца ў мінулае, у тую атмасферу, адчуць сябе частачкай таго жыцця, убачыць і дакрануцца да посуду і мэблі, да прылад працы. Музейным быў факультатыўны занятак “Яны жывуць у нашай памяці”. Дзеці знаёміліся з ветэранамі, што абаранялі нашу зямлю, з помнікамі і абеліскамі на тэрыторыі нашага Субацкага сельскага Савета.

Галоўная мэта такіх урокаў — выхаванне грамадзяніна і патрыёта сваёй краіны. Пачынаючы з малога, чалавек становіцца Чалавекам, а Радзіма — Айчынай.

Ларыса ПАЧАБЫТ, настаўнік ДУА “Субацкі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 3154 раз