Версия для печати
Суббота, 20 Сентября 2025 12:18

Навукоўцы сабраліся, каб абмеркаваць даследаванні старажытнасцей Ваўкавышчыны

У рамках абласнога фестывалю “Дажынкі-2025” на базе ваенна-гістарычнага музея імя П. І. Баграціена ў гэтыя хвіліны адбываецца навукова-практычная канферэнцыя “Старажытнасці Ваўкавыскага краю: гісторыка-археалагічныя даследаванні (да 100-годдзя адкрыцця крэмнездабываючых шахт каля г. п. Краснасельскі)”.

Удзел у ёй прымаюць навукоўцы і студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага універсітэта, а таксама навуковыя супрацоўнікі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Сярод іх Аляксандр Гаршкоў, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін ГрДУ імя Янкі Купалы; Сяргей Піваварчык, прафесар кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін ГрДУ імя Янкі Купалы; Дзмітрый Моніч, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, і іншыя.

 З прывітальнымі словамі да прысутных звярнуліся дырэктар музея імя П. І. Баграціеёа Вольга Суета і загадчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін ГрДУ імя Янкі Купалы Сяргей Амелька. Яны павіншавалі ўсіх са святам “Дажынак”, якое сёння прымае Ваўкавыск, і пажадалі навукоўцам плённай працы.

Канферэнцыя праходзіць па дзвюх секцыях, на пасяджэннях якіх будуць заслуханы шматлікія даклады. Кожны з іх тычыцца археалагічных даследаванняў на тэрыторыях Ваўкавыскага краю.

IMG_9847

IMG_9849

IMG_9864

IMG_9856

IMG_9877

IMG_9844

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 108 раз