Версия для печати
Пятница, 21 Ноября 2025 14:30

Пры лучыне сардэчнай цеплыні

Зварот да нацыянальных традыцый, народнага фальклору і страдаўніх абрадаў займае важнае месца ў выхаванні падрастаючага пакалення.

У дзіцячым садку № 3 г. п. Краснасельскі пад кіраўніцтвам Алены Барцяковай, музычнага кіраўніка, а таксама Ганны Дзенісюк і Веры Сняжыцкай, выхавальнікаў старэйшай групы, адбылася дзіцячая музычна-фальклорная забава «Лучына», ці, як яе называлі даўней нашы продкі, — «Жаніцьба коміна».

Гэта старадаўні абрад, падчас якога нашы продкі ў канцы восені прыносілі агонь у хату, замыкаючы такім чынам зямлю на зіму.

На свята ў госці да выхаванцаў дзіцячага садка завіталі казачныя героі — Грыб Баравік і Восень. Для іх дзеці выконвалі беларускія народныя песні, расказвалі прыказкі і прымаўкі, чыталі на памяць вершы пра восень, а таксама танцавалі «Польку з піскам», арганізавалі «грыбны» аркестр, удзельнічалі ў карагоднай гульні з элементамі беларускіх скокаў «Лучына». Ну і, вядома, хваліліся багатым восеньскім ураджаем. У канцы абраду дзеці ўнеслі «лучыну» ў хату і праспявалі песню канонам.

На мерапрыемстве ў актавай зале прысутнічалі не толькі бацькі выхаванцаў, але і выпускнікі дзіцячага садка, якія прыйшлі падтрымаць сваіх сяброў.

Завяршылася свята цёплай бяседай за гарачым чаем з пачастункамі, падчас якой госці і ўдзельнікі мерапрыемства падзяліліся ўражаннямі ад цікава праведзенага часу.

апьпьп

арит

иммр

паьасппас

пь амп ь

пьампамп

рьрр

Падрыхтавала Яна КАРОЛЬ

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 449 раз