Версия для печати
Пятница, 20 Февраля 2026 11:38

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэках адбыліся прысвечаныя яму мерапрыемствы

У гарадской дзіцячай бібліятэцы прайшло чарговае пасяджэнне літаратурна-краязнаўчага клуба «Крынічка». Біблітяэкары падрыхтавалі для яго ўдзельнікаў мовазнаўчае спаборніцтва “Любім і ведаем родную беларускую”. Каманды юных эрудытаў чакалі такія конкурсы як “Перакладчыкі”, “Эрудыты-мовазнаўцы”, “Фразеалагізмы”, “Конкурс паэтаў” і іншыя. А Роская гарадская пасялковая бібліятэка запрасіла юных чытачоў на пазнавальную праграму “Родная мова – скарб народа! ”. Яны даведаліся пра гісторыю свята і значэнне роднай мовы для кожнага чалавека, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, цікавыя беларускія загадкі іі вядомыя вершы беларускіх аўтараў. Мерапрыемствы яшчэ раз нагадалі школьнікам пра багацце і прыгажосць нашай беларускай мовы, пра яе гісторыю і культурную значнасць.

изображение_viber_2026-02-20_11-36-43-482

изображение_viber_2026-02-20_11-36-43-898

изображение_viber_2026-02-20_11-36-44-358

изображение_viber_2026-02-20_11-36-44-834

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 429 раз