Версия для печати
Суббота, 21 Февраля 2026 13:44

З 16 па 21 лютага ў нашай краіне ўжо традыцыйна праходзіць тыдзень роднай мовы

Галоўная мэта гэтых мерапрыемстваў — захаванне культурнай разнастайнасці, падтрыманне нацыянальнай культуры, забеспячэнне права на карыстанне роднай мовай.

Установы адукацыі Ваўкавыскага раёна далучыліся да тыдня роднай мовы і прымалі актыўны ўдзел у мерапрыемствах. Кожны педагог і вучань мелі магчымасць ­стаць больш уважлівымі і чулымі
да беларускай мовы, прадэманстраваць любоў і павагу до роднага слова.

Паводле інфармацыі ўпраўлення адукацыі Ваўкавыскага райвыканкама, кожная школа штогод распрацоўвае свой план мерапрыемстваў для правядзення тыдня роднай мовы, а затым рэалізуе яго.

Так, адным з самых цікавых мерапрыемстваў у гімназіі № 1 стала выстава “Вядомыя жанчыны Беларусі”, прысвечаная Году беларускай жанчыны. Вучні 11 класа пад­рыхтавалі і правялі інтэлектуальную гульню “Размаўляем па-беларуску”, у якой прынялі ўдзел вучні 6-х класаў. А для 9-х класаў у гімназіі была арганізавана гульня-віктарына “З вытокаў роднай мовы”.

У гімназіі № 2 прайшло мерапрыемства “З гісторыі кнігі”, падчас якога вучні адправіліся ў падарожжа праз стагоддзі, каб прасачыць эвалюцыю кнігі ад старажытных часоў да сучаснасці. Для пяцікласнікаў была арганізавана інтэрактыўная гульня “Мова родная — мова модная”.

А вось у СШ № 7 вучні прынялі актыўны ўдзел у конкурсе творчых работ “Па старонках мастацкіх твораў”. Вучні 5 класа з задавальненнем паглядзелі мультфільм на беларускай мове, удзельнічалі ў турніры-віктарыне “Таямніцы роднай мовы”. Падлеткі здзейснілі захапляльнае падарожжа ў свет беларускай мовы, адкрылі для сябе новыя грані роднага слова, атрымалі шмат пазітыўных эмоцый. Вучні 6 класа ўзялі ­ўдзел у квэст-гульні “З родным словам па жыцці” і літаратурным конкурсе “Мой любімы паэтычны твор”. Вучняў 7 класа сабрала мерапрыемства “Інтэрнэт супраць вучняў”.

У кожнай установе адукацыі нашага раёна на працягу тыдня веданне мовы дэманстравалі навучэнцы розных узростаў. Гэта чарговы раз даказвае, што пад­растаючае пакаленне неабыякавае да роднага слова.

Завяршыўся тыдзень роднай мовы напісаннем рэспубліканскай дыктоўкі па беларускай мове, да якой далучыліся ўсе жадаючыя.

1771437488436-900x-dea

5235450136534654214

5235450136534654215

5235729932179150047

5235729932179150050

izobrazhenie_viber_2026-02-18_18-40-38-887-x-c72

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 435 раз