Версия для печати
Понедельник, 09 Марта 2026 17:20

У вясны жанчыны голас

Сакавік — гэта не толькі месяц вясновага абуджэння прыроды, але і пара аднаўлення чалавечай душы. І асацыіруецца ён перш за ўсё са святам жанчын. Сёлета гэтае свята набывае асаблівае значэнне. Бягучы год у Беларусі аб’яўлены Годам беларускай жанчыны.

Будучыя выпускнікі сярэдняй школы № 8 г. Ваўкавыска свой традыцыйны вясновы баль “Вечар у кругу сяброў” прысвяцілі той, хто дорыць жыццё і нясе ў свет гармонію і прыгажосць, — жанчыне, маці. Аб гэтым у пачатку мерапрыемства аб’явіла дырэктар школы Галіна Аляксандраўна Булай.

Святочны баль аб’яднаў у цёплай урачыстай атмасферы педагогаў, вучняў і іх бацькоў 7 сакавіка, якраз напярэдадні Дня жанчын. Распачаўся баль паланезам, сімвалам вернасці традыцыям і расстання з дзяцінствам будучых выпускнікоў. Закружыла вясна пары юнакоў і дзяўчат і ў вальсе, і ў беларускай польцы. Канцэртныя нумары змяняліся адзін адным, і, здавалася, завіравала ў зале само жыццё.

Тэматыка песень таксама была вясенняя: маладосць, каханне, радасць жыцця пад мірным небам. Самыя шчырыя пажаданні прагучалі і з вуснаў бацькоў, што выказвалі падтрымку сваім дзецям і гонар за іх.

Разынкай вечара стала выступленне школьнага ансамбля, песні якога гучалі пад акампанемент музычных інструментаў. Гукі жывой музыкі паклікалі ў танец, і ўсе прысутныя паддаліся гэтаму неадольнаму жаданню.

“Вечар у кругу сяброў” падарыў усім удзельнікам самыя яркія эмоцыі і атмасферу сапраўднага сяброўства. А вясна — вобраз-сімвал прыгожай паловы чалавецтва — загучала яе голасам.

изображение_viber_2026-03-09_09-52-56-211.jpg изображение_viber_2026-03-09_09-54-41-291.jpg изображение_viber_2026-03-09_09-56-18-723.jpg

изображение_viber_2026-03-09_09-56-47-294.jpg изображение_viber_2026-03-09_09-58-30-201.jpg изображение_viber_2026-03-09_09-58-38-264.jpg

изображение_viber_2026-03-09_10-40-08-226.jpg изображение_viber_2026-03-09_10-40-08-714.jpg изображение_viber_2026-03-09_10-40-09-194.jpg

изображение_viber_2026-03-09_10-41-36-865.jpg изображение_viber_2026-03-09_10-41-57-591.jpg изображение_viber_2026-03-09_10-42-41-203.jpg

изображение_viber_2026-03-09_10-43-08-353.jpg изображение_viber_2026-03-09_10-44-01-774.jpg изображение_viber_2026-03-09_10-44-49-415.jpg

Ірына Шчасюк,

класны кіраўнік 11 класа.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 590 раз