Прыгожай нядзельнай раніцай у мемарыяльным комплексе “Шавулічы” сабралася грамадскасць Ваўкавыскага раёна: прадстаўнікі мясцовай улады, у тым ліку член Савета Рэспублікі, старшыня Ваўкавыскага райвыканкама Дзмітрый Захарчук, старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Якімовіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Віктар Пляскач, намеснік старшыні Ваўкавыскага райвыканкама, старшыня раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Ігар Салавей; прадстаўнікі працоўных калектываў і сілавых структур, партый і грамадскіх аб’яднанняў, воіны-інтэрнацыяналісты, вучнёўская моладзь, выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў. Свяціла сонца, навокал шчабяталі птушкі, набірала моц вясна — і гэта надзвычай горка кантраставала з тым горам і болем, якія ў падобныя сакавіцкія і не толькі дні восемдзясят з нечым гадоў таму прынесла на нашу зямлю вайна.

Клірык храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца горада Ваўкавыска іерэй Георгій Сувораў у сваёй прамове адзначыў: гэта жахлівая ахвяра прынесена на алтар Перамогі нашага народа, а за ўсе злачынствы, за ўсю братазабойчую нянавісць, за ўсё беззаконне, якое чалавек здзяйсняе на гэтым свеце, на Страшным Судзе яго чакае вечная адплата. Святар узнёс малітву аб заспакаенні душ бязвінных мірных ахвяр і загінуўшых абаронцаў Айчыны. Памяць іх пад гук званоў, у якіх адгукаліся званы Хатыні, усе прысутныя на мітынгу-рэквіеме ўшанавалі хвілінай маўчання, а затым усклалі жывыя кветкі да абеліскаў мемарыяльнага комплексу.

Фото Игоря Варчика
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.