Волковысская газета «Наш час», новости Волковыска

Культура

Народны сямейны ансамбль "Сваякі" стаў пераможцам тэлешоу "Хата на хату"

Народны сямейны ансамбль "Сваякі" стаў пераможцам тэлешоу "Хата на хату"
27 Февраля
2018 г. Вторник

Телевізійны фальклорны батл праходзіў на канале “Беларусь 3”. За званне лепшага змагаліся дзесяць сямейных калектываў з розных куткоў краіны, якія прайшлі сур’ёзны папярэдні адбор.

У склад конкурснага журы ўвайшлі знакамітыя дзеячы культуры на чале з народным артыстам Рэспублікі Беларусь Анатолем Ярмоленка. 12 ліпеня адбыліся першыя здымкі тэлепраекта, а днямі ў эфір выйшаў фінальны выпуск, у якім было названа імя пераможцы. Народны ансамбль “Сваякі” Дома культуры аграгарадка Юбілейны атрымаў суперпрыз праекта — сертыфікат на адпачынак у санаторыі “Нарачанка”, а таксама дыплом у намінацыі “Лепшы сямейны музей”.

Народны ансамбль “Сваякі” існуе ўжо 37 год, і за гэты час яго склад амаль не змяніўся. Кіраўніком калектыва з’яўляецца Марыя Эдуардаўна Бачынская. Яна і ўсе артысты — прадстаўнікі адной вялікай сям’і. Іван Аляксандравіч Бачынскі — муж Марыі Эдуардаўны, Дзмітрый Іванавіч Бачынскі — іх сын. Лілія Эдуардаўна Мароз — родная сястра, Алена Станіславаўна Навіцкая — траюрадная сястра, Томаш Іванавіч Карнацэвіч — траюрадны брат, Таццяна Валяр’янаўна Карнацэвіч — яго жонка. Люся Іосіфаўна Карнацэвіч — жонка другога траюраднага брата, Тамара Іванаўна Нядзвецкая — жонка дзядзькі, Алеся Тадэушаўна Чурак — пляменніца. Усе яны звязаны не толькі роднаснымі сувязямі, але і вялікай любоўю да беларускай песні, да народных традыцый, якія з павагай захоўваюць і перадаюць з пакалення ў пакаленне. Таму, калі ў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ваўкавыскага райвыканкама прыйшла прапанова прыняць удзел у новым фальк­лорным тэлепраекце, “Сваякі” былі абраны невыпадкова.

— Гэта вялікі гонар і вялікая адказнасць для нас, — расказ­вае кіраўнік ансамбля. — Мы некалькі дзён думалі, узважвалі свае магчымасці, хваляваліся. І вырашылі, што нам ёсць што сказаць, што паказаць — значыць, трэба згаджацца.

Кожны этап конкурса быў адказны і па-свойму складаны. Для першай перадачы з удзелам “Сваякоў” здымачная група прыехала ў Ваўкавыскі раён. “Сваякі” расказвалі пра сваю сям’ю, пра гісторыю свайго калектыва. Здымкі праходзілі спачатку дома ў Бачынскіх, а затым — у Доме культуры аграгарадка Юбілейны, дзе ўсім асабліва спадабаўся музей “Матчына хата”, створаны ўдзельнікамі ансамбля.

Пасля гэтага этапа “Сваякі” атрымалі запрашэнне яшчэ на адзін тэлепраект — “Беларуская кухня”. На гэты раз здымкі праходзілі ў бацькоўскай хаце Марыі Бачынскай у Маісеевічах. Марыя Эдуардаўна гатавала кішку і банды на дубовым лісці, а Алена Навіцкая — ляшча ў гарчыцы.

Самым складаным быў другі этап конкурса, падчас якога “Сваякі” сышліся ў непасрэдным спаборніцтве з канкурэнтамі. Кожнаму калектыву трэба было скласці і заспяваць прыпеўкі пра праграму, выканаць любімую сямейную і жартоўную песні, а таксама песню канкурэнтаў.

— Мы вельмі хваляваліся, бо было не так многа часу на падрыхтоўку, — узгадваюць удзельнікі калектыва. — Тым больш, что жывем мы ў розных населеных пунктах, усе працуем, і збірацца на рэпетыцыі было складана. Прыходзілася нават па тэлефоне рэпеціраваць, словы песні вучыць.

Яскравыя ўражанні засталіся ў “Сваякоў” і пасля трэцяга этапа тэлешоў — майстар-класа, які правёў для калектыва старшыня журы Анатоль Ярмоленка. Пасля шматлікіх конкурсаў і выпрабаванняў у фінал праекта выйшлі шэсць сямейных калектываў.

— Перамога ў гэтым конкурсе, безумоўна, мае для нас вялікае значэнне. Нам вельмі прыемна, што наш калектыў высока ацанілі журы і гледачы. Але каб нават і не атрымалася перамагчы, ужо сам удзел у праекце быў для нас цікавым вопытам. Мы пазнаёміліся з цікавымі людзьмі, з іх творчасцю, перанялі вопыт, які будзе для нас вельмі карысным у далейшым.

“Сваякі” не збіраюцца спачываць на лаўрах. На “Еўрабачанне”, як “Бурановские бабушки”, не замахваюцца, але і без яго ў калектыва вялікая канцэртная дзей­насць. Ансамбль часта выступае ў розных кутках краіны і за яе межамі. Але больш за ўсё “Сваякі” любяць спяваць для сваіх землякоў, для хлебаробаў у полі і даярак на фермах. Зараз калектыў рыхтуецца да вялікага канцэрта, прысвечанага жаночаму дню, які адбудзецца 7 сакавіка. Гэта будзе святочны падарунак, зроблены, як заўсёды, ад усёй душы і з вялікай любоўю.

Оцените материал
(Голосов: 8)
Количество просмотров: 1254
Теги

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

Лента новостей

22 сентября проведем без автомобилей!

19.08.2018 г.

Волковыск вновь присоединился к Европейской неделе мобильности (The European Mobility…

18.08.2018 г.

«Вакансии» — новый раздел на нашем сайте

18.08.2018 г.

ОСВОД напоминает — купаться еще можно

18.08.2018 г.

Ищите "Наш Час" в социальных сетях

18.08.2018 г.

Ветераны — школьникам

17.08.2018 г.

Для жителей города Волковыска появилась возможность обращения на интернет-портал 115.бел…

17.08.2018 г.

17 августа состоится заседание комиссии Волковысского райисполкома по вопросам охраны…

16.08.2018 г.

С 11 августа открывается летне-осенний сезон охоты

11.08.2018 г.

Прообраз музея ретротехники — в СПК «Неверовичи»

11.08.2018 г.

Заметили возгорание в лесу? Звоните по телефонам 101 или 112

10.08.2018 г.

У сувязі з Днём чыгуначніка Ганаровай граматай Ваўкавыскага райвыканкама ўзнагарожаны

05.08.2018 г.

Встретимся на малой родине

05.08.2018 г.

Когда по ягоды?

04.08.2018 г.

7 августа будет отключено холодное водоснабжение в городе Волковыске, деревнях Ятвезь и…

03.08.2018 г.

Редакция газеты «Наш час» приглашает на работу программиста

01.08.2018 г.

Республиканский творческий конкурс «Жатва-2018: И хлебом едины» объявлен в средствах…

31.07.2018 г.

Главная стройка страны зовет!

28.07.2018 г.

Что вы думаете о КГК?

28.07.2018 г.

Комплекс дополнительных профилактических мер по предупреждению ДТП

24.07.2018 г.

«Прямая телефонная линия»

21 АВГУСТА с 11.00 до 13.00 будет проводиться «прямая телефонная линия» с начальником второго следственного отделения Волковысского районного отдела Следственного комитета Республики Беларусь РЫХЛИКОМ Виталием Юрьевичем по вопросам, относящимся к компетенции Следственного комитета.
Вопросы можно задавать по тел. 75-1-31, 4-32-93.

 

22 АВГУСТА начальник отдела налогообложения имущества физических лиц управления налогообложения физических лиц инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Волковысскому району ЛЕШКО Ольга Александровна проводит «прямую телефонную линию» на тему «Порядок осуществления деятельности физическими лицами по заявительному принципу». Вопросы по указанной теме можно задать во время «прямой линии» с 10.00 до 12.00 по тел. 2-01-12.

 

24 августа с 12.00 до 13.00 в Волковысском райисполкоме проведет прием граждан председатель Государственного таможенного комитета Республики Беларусь Сенько Юрий Алексеевич. Предварительная запись на прием по тел. 4-12-93.

 

22 АВГУСТА начальник отдела культуры райисполкома Соловей Игорь Александрович проведет прямую линию с 10.00 до 12.00 по телефону 4-12-69.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Новые комментарии

Немного напоминает День железнодорожник а прошлых лет. Тогда, когда вся центральная была в лесу, когда ...
Красиво написана статья, тепло, душевно, без выкрутасов, близко самому простому человеку. Метко ...
На фото дочь Розы Надежда с мужем и своими сыновьями.
Жители агрогородка вызывают восхищение. Молодцы!!! Хотелось бы побольше фотографий, не увидела знакомых ...
Ірэна Мішталь была настаўніцай тайнай польскай школы і адначасова членам Арміі Краёвай, за што, хучэй ...
содействует - это хорошо... еще бы его предприятие вовремя рассчитывалось с сельхозниками за сданное ...

 

 

 

 

 

Контакты редакции

Главный редактор: Валентина Михайловна Курилик. Тел. 8 (01512) 4-11-99

Заместитель гл. редактора: Тамара Евгеньевна Гурина. Тел. 8 (01512) 4-10-74

Ответственный секретарь: Алексей Петрович Веруш. Тел. 8 (01512) 2-10-19

Приемная: 8 (01512) 9-40-70

Бухгалтерия: 8 (01512) 4-36-17

Тел./факс 8 (01512) 4-11-95

Справки по объявлениям: 8 (01512) 4-10-72

e-mail: nchas@tut.by

Интересные факты

Знаете ли Вы, что ...

Хорошо сказано

Хорошо сказано!

Погода

Погода Волковыск
Информация сайта pogoda.by

Курсы валют

Календарь

Информер праздники сегодня