Ведаць сваю спадчыну - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Суббота, 22 Октября 2016 00:00

Ведаць сваю спадчыну

Музей беларускай народнай творчасці ўрачыста адкрыўся ў сярэдняй школе № 2 г. Ваўкавыска.

Ганаровае права адкрыць музей і перарэзаць чырвоную стужку было прадастаўлена начальніку аддзела адукацыі, спорту і турызму Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта Таццяне Аляксандраўне Газізавай і дырэктару ўстановы адукацыі Аляксандру Уладзіміравічу Боцька.

Вучні старэйшых класаў правялі першую экскурсію для гасцей. Экскурсаводы Ірына Насевіч, Кацярына Сталярэўская, Аляксандра Кішкун расказвалі пра самаробныя прылады працы, прадметы хатняга ўжытку, саматканыя вырабы. Вялікае месца ў экспазіцыі музея адведзена сінявокаму багаццю нашай краіны — беларускаму льну.

Шчыра любіць сваю Радзіму, быць патрыётам можа толькі той, хто ведае свой край: яго прыроду, гісторыю, традыцыі, культуру. Кожны, хто прэтэндуе на статус адукаванага чалавека, павінен вывучаць краіну, у якой жыве, і свае карані. Наш школьны музей, упэўнена, стане ў гэтым добрай дапамогай.

Ганна КОЗЕЛ, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 3457 раз Печать