У аграгарадку Тарнова Лід­скага раёна адбыўся абласны фе­стываль-свята "Танцуем па-даўнейшаму" - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Суббота, 03 Июня 2017 00:00

У аграгарадку Тарнова Лід­скага раёна адбыўся абласны фе­стываль-свята "Танцуем па-даўнейшаму"

Па задумцы аргані­затараў праект накіраваны на адраджэнне і захаванне аўтэн­тычнага народнага танцавальна­га мастацтва, далучэнне маладо­га пакалення да гісторыка-куль­турнай спадчыны, фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці.

Свята стала яркай падзеяй у жыцці не толькі Лідскага раёна, але і ўсёй вобласці. У ім прынялі ўдзел больш за 100 танцораў з 9 раёнаў Гродзенскай вобласці. У рамках фестываля праводзіўся конкурс вы­канаўцаў побытавых танцаў. Ваўка­выскі раён прадстаўлялі 6 пар розных узроставых катэгорый.

Усё было «па-даўнейшаму»: і знешні выгляд удзельнікаў, і сама атмасфера свята, якую напаўняла цудоўная энергетыка самабытнага беларускага танца. Народным тра­дыцыям адпавядалі не толькі кас­цюмы танцораў: тканыя спаднічкі, вышытыя сукенкі і фартушкі, чыр­воныя стужкі, белыя хусцінкі і саламяныя капелюшы. Удзельнікі ўражвалі натуральнасцю паводзін, стрыманасцю, той унутранай куль­турай, якая фарміруецца ў крапат­лівай, уважлівай і ашчаднай рабоце па авалоданню мясцовымі традыцы­ямі, танцавальным мастацтвам.

Танцоры з нашага раёна прад­ставілі на свяце «Мясцовую польку» і «Лявоніху», «Каханачку» і польку «Бабачку», «Лысага», «Ойру», «На рэчаньку», «Кракавяк», «Падыспань» і іншыя рэгіянальныя танцы. Тан­цавалі прыгожа, заліхвацка, аддаючы часцінку сваёй душы — таму і вынікі атрымаліся выдатныя: усе шэсць пар атрымалі званні лаўрэатаў. Перамож­цамі ў сваіх узроставых групах прызнаны Ілля Валасюк і Кацяры­на Жукоўская (11—13 год, Воўпаўскі ДК, мастацкі кіраўнік — Таццяна Кароль), Аляксандр Пятчыц і Іна Траян (14—17 год, Шылавіцкі ДК, мастацкі кіраўнік — Наталля Сайко), Раман Бескаравайны і Ксенія Бу­словіч (18—30 год, Рупейкаўскі ДК, мастацкі кіраўнік — Святлана Мік­шута). Лаўрэатамі другой ступені сталі ўдзельнікі з самай малодшай групы, ад 7 да 10 год, Павел Сму­рага і Мар'яна Наумік з Мацве­еўскага ДК. Ім дапамагла падрых­тавацца мастацкі кіраўнік Марына Хацітоўская, якая разам з Аляксеем Урублеўскім з Ізабелінскага ДК прымала ўдзел у конкурсе сярод танцораў ад 31 да 50 год. Пара таксама атрымала Дыплом лаўрэата ІІ ступені. Старэйшую ўзро­ставую катэгорыю, тых, каму за 50, прадстаўлялі ад нашага раёна Часлаў Апа­новіч і Святлана Мікшута (Ваўкавыскі РЦКНТ), якія занялі трэцяе месца.

Такім чынам, усе нашы пары апынуліся на ганаро­вых месцах і атрымалі за­служаныя ўзнагароды. Застаецца дадаць, што па­дрыхтавацца да конкурса танцорам дапамаглі спецы­ялісты Ваўкавыскага раён­нага цэнтра культуры і народнай творчасці і аса­біста — вядучы метадыст Святлана Мікшута.

— Мы правялі вялікую работу, вывучылі танцы, падрыхтавалі касцюмы: да­матканыя спадніцы, вышы­ваныя кашулі, саламяныя капелюшы і сапраўдныя ваўкавыскія паясы, зробле­ныя па традыцыях проста­га двухнітовага ткацтва Надзеяй Развадоўскай. Праца­валі з цікавасцю, з захапленнем, — расказала Святлана Васільеўна. — Я упэўнена, што такія конкурсы вельмі патрэбны і ўдзельнікам, і гледачам, бо яны трансліруюць у людскія сэрцы глыбіню жыццёвай народнай філасофіі, этыкі і маралі, замацоўваюць перадачу народных традыцый, выхоўваюць у падраста­ючага пакалення патрэбнасць бераг­чы і памнажаць гэтыя традыцыі, любіць сваю «малую Радзіму».

Фотаздымкі прадастаўлены РЦКНТ.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 2481 раз Печать