У аграгарадку Дзітва Лідскага раёна прайшоў абласны фестываль-свята побытавых танцаў «Танцуем па-даўнейшаму» - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Среда, 26 Мая 2021 17:11

У аграгарадку Дзітва Лідскага раёна прайшоў абласны фестываль-свята побытавых танцаў «Танцуем па-даўнейшаму»

У ім прымалі ўдзел аматары традыцыйнага харэаграфічнага мастацтва, самаму малодшаму з якіх было 7 год, а найбольш сталаму — у 10 раз болей.

Гэты ўнікальны творчы праект быў прыдуманы некалькі годоў таму для адраджэння мясцовых традыцый танцавальнай культуры. І трэба адзначыць, што дзякуючы яму, аўтэнтычны танцавальны факлькор сапраўды набывае новае жыццё. Удзельнікі прадэманстравалі адмысловае выкананне беларускіх побытавых танцаў, не толькі папулярных «лявоніхі», «кракавяка», «падыспані», але і менш вядомых, такіх як «дзеўка ў сенцах», «лысы» і іншых.

Сярод удзельнікаў былі і жыхары нашага раёна. Ва ўзроставай катэгорыі ад 11 да 17 гадоў дыпломам I ступені былі ўзнагароджаны Павел Смурага і Мар’яша Кузьма (Мацвееўскі ДК). Дыплом II ступені атрымалі ўдзельнікі з гэтай жа ўстановы культуры Мікіта і Паліна Сарокі, якія выступалі ва ўзроставай катэгорыі ад 7 да 10 гадоў. А танцоры з Ваўкавыскага раённага Цэнтра культуры і народнаый творчасці Віталь Плаўнік і Марыя Данілюк атрымалі дыплом III ступені ва ўзроставай катэгорыі ад 18 да 50 гадоў.

Акрамя конкурснай праграмы ўдзельнікаў свята чакалі яшчэ дэфiле ў традыцыйных строях «Мода з куфара», майстар-клас па побытавых танцах і флэшмоб «Танцуем разам».

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 2026 раз Печать