Работнікі культуры нашага раёна прынялі ўдзел у рэгіянальным фестывалі-кірмашы «Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня», якое адбылося ў Гродна - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Вторник, 12 Апреля 2022 18:51

Работнікі культуры нашага раёна прынялі ўдзел у рэгіянальным фестывалі-кірмашы «Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня», якое адбылося ў Гродна

У гістарычным цэнтры горада на Савецкай плошчы размясціліся гандлёвыя рады рамеснікаў. Тут можна было пабачыць і набыць сувеніры да надыходзячага свята, а таксама пазнаёміцца з элементамі нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзенскай вобласці, якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, паўдзельнічаць у майстар-класах па ткацтву, выцінанцы і пісанцы.

Ваўкавыскі раён таксама прыняў удзел у фестывалі. Майстры Роскага цэнтра рамёстваў прывезлі на кірмаш свае работы, выкананыя ў розных тэхніках: ткацтва, разьба і роспіс па дрэве, вышыванка, саломапляценне і кераміка, некалькі калекцый велікодных паштовак і пісанкі. А народны ансамбль песні «Згода» Вярэйкаўскага Дома культуры прадставіў канцэртную праграму і тэатралізаваны тэматычны фрагмент велікодных традыцый «Вялікдзень ідзе — яечка нясе».

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1329 раз Печать