Дзень моладзі на «Славянскім базары – 2022» - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Вторник, 19 Июля 2022 15:18

Дзень моладзі на «Славянскім базары – 2022»

16 ліпеня Віцебск на XXXI Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар» сустракаў маладых гасцей з усіх куткоў нашай краіны. Упэўнена, што гэты дзень у памяці многіх і ў маёй таксама застанецца назаўсёды. Давялося пазнаёміцца з ярка ўпрыгожаным абласным цэнтрам, дзе з самага ранку тысячы маладых людзей удзельнічалі ў грамадзянска-патрыятычнай акцыі «Беларусь памятае. Памятае кожнага», якая праходзіла каля мемарыяльнага комплексу «Вызваліцелям Віцебска – савецкім воінам, партызанам і падпольшчыкам». Пры наведванні такіх месцаў заўсёды адчуваю гонар за сваю Радзіму... За яе моц, адвагу і трываласць.

Асноўнай лакацыяй Дня моладзі ў гэтым годзе быў футбольны манеж на тэрыторыі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя В. Машэрава, дзе прайшоў адкрыты дыялог «100 пытанняў ад моладзі» з маладымі людзьмі, якіх сабралася больш за восемсот. Спікерамі дыялога былі міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец, першы сакратар ЦК БРСМ Аляксанр Лук’янаў, дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў. Дыскусія прайшла ў ролі своеасаблівай гульні, якая складалася з трох этапаў, пры дапамозе якіх нам давялося пачуць адказы спікераў, іх адзнаку і аналіз тых ці іншых фактаў. Нельга не адзначыць, што ўтульная сустрэча са спікерамі была разбаўлена здымкай відэа ў сацыяльную сетку TikTok, што значна больш паўплывала на цеплыню размовы.

Упершыню ў Дзень моладзі быў арганізаваны нетворкінг-інтэнсіў для студэнцкай моладзі «Stud Proekt» па тэматычным модулям: «Развіццё студэнцкіх медыя», «Асабісты брэнд. Пітчынг праектаў – як прывабіць у сваю супольнасць», «Час рабіць дабро – студэнцкае валанцёрства», «Аратарскае майстэрства, тайм-менеджмент», «Універсітэт як цэнтр рэалізацыі навуковага патэнцыялу студэнтаў», «100 ідэй для Беларусі: ад навуковай ідэі да рэалізацыі» , «Маладзёжныя супольнасці як рухаючая сіла маштабных тэматычных праектаў і праграм», «Студэнцкая супольнасць: праца ў камандзе», «Патэнцыял універсітэцкай супольнасці ў раскрыцці творчых здольнасцяў студэнтаў», а таксама «Self-management: кіраванне сабой з высокімі вынікамі». Мне давялося прыняць удзел у двух модулях («Час рабіць дабро – студэнцкае валанцёрства», «Аратарскае майстэрства, тайм-менеджмент»), дзе спікеры вялі дыскусію са студэнтамі на дадзеныя тэмы. Для сябе я вынесла пэўную колькасць каштоўнай інфармацыі, якую хочацца прымяніць у жыцці. Напрыклад, time management (кіраванне часам) – гэта дзеянне або працэс трэніроўкі свядомага кантролю над часам, якое патрачана на канкрэтныя віды дзейнасці, пры якім абявязкова неабходна павялічваць прадуктыўнасць, а таксама эфектыўнасць. Існуе мноства метадаў для правільнага кіравання часам, а таксама пэўная колькасць кніг і фільмаў, пры дапамозе якіх можна «прапампаваць» сябе. Сярод кніг хачу вылучыць такія як «Выйдзі з зоны камфорту» Браян Трэйсі, «Як людзі думаюць» Дзмітрый Чарнышоў, «Сіла волі» Кэлі Макганігал, «Пачні» Джон Эйкаф. А фільмы назаву такія: «Гульні розуму», «Сем жыццяў», «Чалавек, які змяніў усё», «У пагоні за шчасцем», «Зялёная міля». Вучыцца новаму – гэта заўсёды добра.

Дзень быў насычаны яркімі фарбамі, а ў завяршэнні давялося пабываць на гала-канцэрце, які сустракаў нас на сцэне каля канцэртнай залы «Віцебск». Выступалі беларускія зоркі, узнагароджвалі пераможцаў фестываля, а таксама ўсе з нецярпеннем чакамі хэдлайнера Дня моладзі – расійскага рэп-музыканта Фогеля. Арганізацыя такога мерапрыемста дазволіла таленавітай і адоранай моладзі сабрацца з самых розных куткоў нашай краіны.

Мілена РЫБІНА, студэнтка 4 курса ГрДУ ім. Я. Купалы

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1708 раз Печать