Таленавіты паэт з Ваўкавышчыны Мікалай Пятровіч Iваноўскі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат прэміі імя А. I. Дубко за дасягненні ў галіне культуры і мастацтва, сустрэўся з навучэнцамі Ваўкавыскага дзяржаўнага аграрнага каледжа - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Среда, 08 Мая 2024 17:04

Таленавіты паэт з Ваўкавышчыны Мікалай Пятровіч Iваноўскі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат прэміі імя А. I. Дубко за дасягненні ў галіне культуры і мастацтва, сустрэўся з навучэнцамі Ваўкавыскага дзяржаўнага аграрнага каледжа

Сустрэча была прасякнута цеплынёй, бо творы, што паэт чытаў, змяшчаюць вялікае багацце пачуццяў, мастацкіх параўнанняў і цудоўных алегорый. У вершах аўтар звяртаецца да чытача, заклікае да разважанняў і прадстаўляе свае. Прычым з цягам часу яны набываюць новае адценне.

Краналі душу вершы пра любую вёску Пачуйкі, пра родныя мясціны, пра пчол, якімі Іваноўскі займаецца больш за 30 гадоў. Шчыра запрашаў паэт навучэнцаў у госці.

DSC_9528

Каб лепш прадставіць яго мастацкі стыль, трэба паслухаць любы з вершаў пра родны куточак. Напрыклад, гэты: “Тут бусел, ранні аграном, замерыў досвіткам балоты. Паветры поюць, бы віном, і не адчуеш больш самоты. А жабаў хор каля вады мяне страчае песней зычна. Шчадрэй цвітуць у нас сады і жаўрука спеў меладычней. Расінкі-блёсткі на траве, нібы бурштын, рассыпаў ранак, і певень — хатні салавей — запросіць раніцай на ганак…”.

Мікалай Iваноўскі да пенсіі працаваў на прадпрыемстве “Азот” і зараз напісаны ім гімн “Азота” спяваюць маладыя працаўнікі. Навучэнцы каледжа прагледзелі ролік з гэтым гімнам.

Шмат вершаў прысвечаны сям’і, гісторыі роду, землякам. Іх усіх ён носіць у сваім сэрцы.

Пачытаў Мікалай Пятровіч і цікавыя байкі з жартамі.

DSC_9537

Падчас сустрэчы паэт прэзентаваў сваю новую кнігу “Адгалоскі саракавых…”, якая прасякнута памяццю аб Вялікай Айчыннай вайне. Пра вялікую трагедыю нашага народа, яго гераічную барацьбу Мікалай Іваноўскі шмат чуў ад бацькоў, дзядоў, бо сам належыць да аўтараў “пасляваеннага пакалення”. Кніга прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Прагучалі вершы на балючую тэму вайны. Навучэнцы каледжа ўважліва ўслухваліся ў кожнае слова ў вершы “Зрубы Шавулічаў”: “Тут цішыня… Тут не пяюць… Да скону застанецца… Сюды ўсе з кветкамі ідуць, і памяць не парвецца…”.

DSC_9592

Сапраўды ўражвае, як разнастайна на самыя розныя праявы жыцця адгукаецца чулае сэрца ваўкавыскага паэта. Адсюль такая шырокая і змястоўная палітра перажыванняў, якія, як прыкметы жывой душы паэта, адлюстроўваюць яго талент бачыць галоўнае.

Пасля выступлення навучэнцы задалі пытанні наконт напісання вершаў, заўважыўшы, што паэт прыгожа размаўляе па-беларуску. Любоў да роднай мовы робіць Мікалая Iваноўскага сапраўдным носьбітам беларускай культуры, адданым сваёй Бацькаўшчыне.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1120 раз Печать