Для дзяцей былі арганізаваны выставы “Пісьменнікі-юбіляры-2021”, “Кнігі-юбіляры”. На працягу тыдня дзейнічалі традыцыйныя акцыі “Гавары са мной па-беларуску”, “Пажаданні беларускай мове”, “Маё любімае беларускае слова” (па выніках у топ-5 увайшлі словы: каханне, Радзіма, мова, добрай раніцы, сябры). На перапынках гучалі беларускія песні — у вучняў была магчымаць паспяваць караоке па-беларуску.
Усім вельмі спадабаўся конкурс “Сэлфі па-беларуску”. Кожны імкнуўся паказаць любоў да беларускай мовы і літаратуры, павагу да дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь.
У межах тыдня для вучняў 5-11 класаў прайшоў конкурс буктрэйлераў, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна, Івана Мележа, 125-годдзю — Кандрата Крапівы. Аўтары паказалі буктрэйлеры ў розных жанрах — слайд-шоу, відэафільм, знятыя па матывах твораў беларускіх пісьменнікаў. Лепшай стала работа вучаніцы 9 класа Паліны Міхалевіч (Іван Шамякін. Раман “Злая зорка”).
У гадзіну паэзіі “Беларусь мая, родны край” дзеці з задавальненнем чыталі вершы беларускіх паэтаў. Вучні старэйшых класаў у вобразе казачных і міфічных істот правялі інтэлектуальна-пазнавальную гульню “Край наш — дзівосны прыстанак загадак і цудаў…”. Каманды “Зубраняты” і “Бусляняты” паказалі веды раздзелаў мовазнаўства, значэнняў слоў. Школьнікі ўбачылі і адчулі, наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова.
Фінальным акордам тыдня было завочнае падарожжа “О Беларусь, мая калыска…”. Удзельнікі падрыхтавалі інфармацыю пра славутых продкаў і класікаў беларускай літаратуры, пра роднае слова і гістарычную спадчыну.
Аксана ХАЯН, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Субацкага дзіцячага сада—сярэдняй школы
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.