Непаўторная, гаючая, мілагучная. У Міжнародны дзень роднай мовы быў праведзены абласны дыктант, тэмай якога сталi Год гістарычнай памяці і 140-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Понедельник, 21 Февраля 2022 17:19

Непаўторная, гаючая, мілагучная. У Міжнародны дзень роднай мовы быў праведзены абласны дыктант, тэмай якога сталi Год гістарычнай памяці і 140-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа

21 лютага ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЕСКА адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты дзень з мэтай папулярызацыі беларускай мовы, удасканалення ведаў па ёй быў праведзены абласны дыктант. Сёлета тэма дыктанта — Год гістарычнай памяці і 140-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Нагадаем, што паводле дадзеных ЮНЕСКА, беларуская мова ўнесена ў спіс моў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

dyktant (4)

Да акцыі далучыліся амаль ўсе установы адукацыі нашага раёна. У школах пісалі тэкст «Музей паэта» паводле Аляксея Кулакоўскага. Асобна вучні Ваўкавыскага каледжа дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы ў той жа час, што і ўніверсітэт, пісалі верш Янкі Купалы “Спадчына”.

Наогул, Ваўкавыскі каледж далучыўся да акцыі даўно, у 2000 годзе, і дагэтуль з года ў год прымае ў ёй ўдзел. На думку Вольгі Белавус, выкладчыцы беларускай мовы і літаратуры каледжа, гэта ўжо добрая традыцыя — удзельнічаць у такім флэшмобе:

— Акцыя, я лічу, вельмі карысная, праводзіцца яна для таго, каб найперш кожны з нас адчуў прыналежнасць да агульнай сям’і беларусаў. Наша родная мова — беларуская. Таму гэтая акцыя дазваляе кожнаму з нас яшчэ раз задумацца аб тым, што жыццё мовы залежыць ад нас саміх: будзе жыць мова, пакуль мы будзем яе ведаць, пакуль будем на ёй размаўляць.

dyktant (2)

— Што адчуваеце, калі гаворыце на роднай мове?

— Ёсць у беларускай мове слова, якое я вельмі-вельмі люблю, калі характарызую мову — асалода. Сапраўды адчуваю менавіта асалоду ад таго, што мова беларусаў непаўторная, мілагучная, гаючая, прыгожая, самая-самая любімая.

Тэкст для дыктоўкі першапачаткова падбіралі выкладчыкі, а ўжо пазней склалася традыцыя, згодна з якой універсітэт дае арыенцір у падборы тэксту ў каледжы. У Ваўкавыскім каледжы сёння дыктоўку пісалі навучэнцы спецыяльнасці “Пачатковая адукацыя”. Потым была прапанавана самаправерка. Лепшыя ўзорныя работы будуць адзначаны.

dyktant (6)

Сваімі ўражаннямі ад удзелу ў дыктоўцы падзялілася Ганна Чалоўская, студэнтка другога курса:

изображение_viber_2022-02-21_18-46-34-447

— Прыемна і адказна прыняць удзел ва ўніверсітэцкай дыктоўцы. Для мяне беларуская мова — гэта ўсё. Гэта, напэўна, частка душы, гэта мая нацыянальная прыкмета. Ведаеце, як кажуць, птушцы патрэбна шчабятанне, так і для мяне патрэбна мая беларуская мова. Так павялося, што кожны этнас мае свае традыцыі, сваю культуру і сваю мову. І наша краіна таксама мае прыгожую, мілагучную, беларускую мову. Я вельмі ганаруся ёю.

dyktant (3)

Такія мерапрыемствы — яшчэ адзін крок да большага практычнага распаўсюджання беларускай мовы ў грамадскім жыцці.

Да дыктанта далучыцца маглі педагагічныя работнікі, бацькі вучняў і іншыя дарослыя.

dyktant (5)

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1068 раз Печать