У Ваўкавыскай раённай бібліятэцы прайшла патрыятычная гадзіна «Сімвалы маёй дзяржавы» - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Пятница, 06 Мая 2022 10:12

У Ваўкавыскай раённай бібліятэцы прайшла патрыятычная гадзіна «Сімвалы маёй дзяржавы»

Кожны год у другую нядзелю мая мы адзначаем Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. З гэтай нагоды ў Ваўкавыскай раённай бібліятэцы прайшла патрыятычная гадзіна «Сімвалы маёй дзяржавы», удзельнікамі якой сталі вучні 8 класа СШ № 5.

Мерапрымства спрыяла развіццю пазнавальнага інтарэсу школьнікаў, пашырэнню ведаў пра гісторыю стварэння дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь, выхаванню паважлівых і беражлівых адносін да дзяржаўных сімвалаў, да гістарычнага мінулага і традыцый народа нашай краіны. Вучні адрознівалі беларускія нацыянальныя сімвалы ад сімвалаў іншых краін, паглядзелі відэаролік аб цырымоніі адкрыцця плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Мінску, замацавалі свае веды, адказваючы на пытанні віктарыны “У краіне Сімволіка”. На працягу мерапрыемства ў выкананні яго ўдзельнікаў гучалі вершы Ю. Свіркі “Твая Беларусь”, Я. Коласа “Мой родны кут”, У. Карызны “Беларусь мая, родны край”, Н. Гілевіча “Я – Беларус”, Б. Спрынчана “Герб державы Белорусской”.

1

Падводзячы вынікі, усе прысутныя пагадзіліся, што дзяржаўная сімволіка — гэта агульнаграмадзянская каштоўнасць. Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь і не павінны забываць пра свой сцяг і герб, якія сімвалізуюць жыццеўстойлівасць, працавітасць і надзею на шчаслівую будучыню.

2

Ірына Карольбібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Ваўкавыскай раённай бібліятэкі.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 914 раз Печать