Вялікая любоў у маленькіх сэрцах - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 04 Декабря 2022 17:43

Вялікая любоў у маленькіх сэрцах

Дзіця не нараджаецца патрыётам. Патрыятызм фарміруецца ў выніку працяглага мэтанакіраванага выхаваўчага ўздзеяння.

Любоў да сям’і, блізкіх людзей, да дзіцячага садка, роднага горада і сваёй краіны адыгрывае важную ролю ў станаўленні асобы дзіцяці, фарміруе яго нацыянальную самасвядомасць, выклікае цікавасць да гісторыі і культуры свайго народа.

У дзіцячым садзе № 10 г. Ваўкавыска прайшло мерапрыемства “Ліст аб Беларусі” ў рамках рэалізацыі сумеснага праекта Генеральнай пракуратуры і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Пад гучанне вясёлай беларускай музыкі святочна апранутыя хлопчыкі і дзяўчынкі спявалі народныя песні, танцавалі. Дзеці пашыралі свае ўяўленні аб гістарычным мінулым нашай краіны, гаварылі аб сімвалах Беларусі, успаміналі смачныя стравы нацыянальнай кухні.

Гонар падчас мерапрыемства адчувалі не толькі педагогі, але і выхаванцы, таму што ўсе разам мы робім адну агульную справу — ствараем умовы для таго, каб у маленькіх сэрцах нараджалася вялікая любоў да Радзімы. Такія мерапрыемствы даюць магчымасць дзецям асэнсаваць сваю прыналежнасць да беларускай нацыі і яе культуры.

Наталля Якута, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1359 раз Печать