У Ваўкавыскім каледжы ГрДУ ім. Я. Купалы прайшлі Ⅲ педагагічныя чытанні з міжнародным удзелам “Сучасная адукацыя: вопыт, праблемы, перспектывы”. - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Понедельник, 20 Февраля 2023 16:26

У Ваўкавыскім каледжы ГрДУ ім. Я. Купалы прайшлі Ⅲ педагагічныя чытанні з міжнародным удзелам “Сучасная адукацыя: вопыт, праблемы, перспектывы”.

Мерапрыемства традыцыйна праходзіла ў вочнай, завочнай, дыстанцыйнай формах. Яно сабрала педагогаў школ № 4 г. Ваўкавыска і № 8 г. Лiды, Вялікаўхалодскай СШ Барысаўскага раёна, Ваўкавыскага педагагічнага каледжа, Мінскага гарадскога педагагічнага, Барысаўскага дзяржаўнага каледжаў, Горыцкага педагагічнага, Лідскага і Рэчыцкага каледжаў.

Дыстанцыйна ў чытаннях удзельнічаў Шахцінскі педагагічны каледж (Расійская Федэрацыя), з якім на працягу чатырох гадоў наша ўстанова адукацыі рэалізуе інавацыйны адукацыйны праект. Гасцямі мерапрыемства сталі выпускнікі нашай альма матар, якія сёння з’яўляюцца педагогамі высокага ўзроўню.

Удзельнікі чытанняў прадставілі работы, у якіх узнімаліся пытанні выкарыстання сучасных інтэрактыўных, здароўезберагальных, развіццёвых, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, тэхналогіі візуалізацыі, інклюзіі ў адукацыі на розных ступенях навучання.

 Неабходна адзначыць, што многія канкурсанты сёлетніх чытанняў неаднаразова дасылаюць свае работы на навуковыя мерапрыемствы ў наш каледж. Таму ў нас складваецца сталая традыцыя навукова-метадычнага супрацоўніцтва з разнастайнымі ўстановамі адукацыі нашай краіны і Расійскай Федэрацыі. Відавочна, што педагагічныя чытанні пацвердзілі сваю ролю як мерапрыемства, якое не толькі яднае педагогаў-даследчыкаў, але і робіць іх сябрамі ў педагагічнай прафесіі і ў жыцці.

Надзея ЛАЗАРЧЫКметадыст Ваўкавыскага каледжа.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 678 раз Печать