Беларусы — гасцінны народ. З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, любові да Айчыны, адзін з дзён мінулага тыдня ў лагеры СШ № 4 г. Ваўкавыска пачалі з новай старонкі “Мая Радзіма” - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Суббота, 22 Июля 2023 17:23

Беларусы — гасцінны народ. З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, любові да Айчыны, адзін з дзён мінулага тыдня ў лагеры СШ № 4 г. Ваўкавыска пачалі з новай старонкі “Мая Радзіма”

Усе мерапрыемствы праводзіліся толькі на беларускай мове.

Кожны з нас ведае, што беларусы – гасцінны народ. Яны любяць прымаць гасцей і частаваць іх смачнымі стравамі, прыгатаванымі з асаблівай любоўю і пяшчотай. Таму менавіта ў гэты дзень была арганізавана і праведзена святочная праграма “Калі ласка, у хату!”. Дзеці расказвалі аб сваіх сямейных традыцыях, аб тым, што звычайна ставяць на стол іх бацькі, бабулі і дзядулі, калі прымаюць гасцей.

Яшчэ Я. Колас пісаў: “А для дзяцей найбольша свята. Абы наесціся багата…”. Таму вельмі спадабалася гульня “З рога ўсяго многа”, дзе дзецям трэба было назваць як мага больш страў беларускай нацыянальнай кухні. Тут “пасыпаліся” з іх вуснаў і духмяныя аладкі, і клёцкі, і залацістыя дранікі, і інш. Было відаць, што дзеці не толькі ведаюць шмат беларускіх страў, але і любяць іх, а, значыць, у сям’і іх нярэдка гатуюць.

Акрамя таго, беларусы яшчэ і вясёлы народ. Яны не толькі ўмеюць смачна карміць гасцей, але і весяліць іх. Таму дзеці ў лагеры мелі магчымасць пазнаёміцца з найбольш цікавымі беларускімі гульнямі: “Гусі”, “Лянок”, “Прэла-гарэла”. Яны бегалі, жартавалі, вадзілі карагоды. Свята прайшло ў атмасферы цеплыні, шчырасці і сяброўства.

Святлана Жышко, дырэктар лагера

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 923 раз Печать