Для вучняў пачатковых класаў сярэдняй школы аг. Юбілейны было праведзена мерапрыемства “Мы — беларусы, мы — за мір!”, на якім дзеці чыталі ўласныя вершы аб прыгажосці нашай зямлі і яе людзях, гаварылі аб тым, як важна захаваць мір на Зямлі - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Суббота, 03 Февраля 2024 18:12

Для вучняў пачатковых класаў сярэдняй школы аг. Юбілейны было праведзена мерапрыемства “Мы — беларусы, мы — за мір!”, на якім дзеці чыталі ўласныя вершы аб прыгажосці нашай зямлі і яе людзях, гаварылі аб тым, як важна захаваць мір на Зямлі

Мы жывём у цудоўнай краіне. Рэспубліцы Беларусь — гэта краіна міру і дабра. Прыгажосць нашай Айчыны не трэба даказваць. Здзейсніце авіяпалёт над нашай любай краінай ці адпраўляйцеся ў падарожжа па яе населеных пунктах — і ўсё стане зразумела. Мы спадзяёмся, што дзякуючы нашым людзям Беларусь заўжды будзе такой прыгожай і квітнеючай. Галоўнае — захаваць мір на нашай зямлі.

На Зямлі вялікая колькасць краін. І кожная з іх мае сваю адметную прыгажосць. Як чалавек прыгожы сваімі ўчынкамі, так і краіна прыгожа сваім убраннем: гарадамі, вёскамі, рэкамі і азёрамі. Але галоўны скарб кожнай краіны — людзі. А жыхары Беларусі — гэта самабытны, вольны, незалежны народ, гонар і апора джяржавы. Наша краіна вызначаецца сярод іншых краін важнай адметнасцю: дамінуючая рыса характару беларусаў міралюбівасць. У нашай краіне пражываюць рускія, палякі, украінцы, літоўцы, яўрэі, татары. Ёсць і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей. І ўсе яны жывуць мірна, дружалюбна. Мы марым аб тым, каб гэтую рысу людзі збераглі назаўжды і перадалі ў спадчыну.

Напрыканцы мерапрыемства вучні, настаўнікі і ўсе прысутныя выказаліся аднагалосна: ніколі людзі нашай краіны не заставаліся абыякавымі да чужой бяды. Для нас, беларусаў, чужога гора не бывае. Землятрусы, паводкі ці пажары ў людзей з іншай мовай ці іншай рэлігіяй — а бяду раздзяляе кожны беларус. На дапамогу прыйдзе як малады, так і сталы.

Людзі нашай краіны выступаюць за мір ва ўсім свеце. І нездарма нашу сталіцу, горад Мінск, называюць мірнай дыялогавай пляцоўкай. Добра было б, каб людзі ўсёй Зямлі прыслухаліся да нашага закліку “Мір на ўсёй планеце Зямля!”. Мы спадзяёмся, што гэты заклік пачуюць тыя, хто разгортвае ваенныя дзеянні, выступае супраць нашых, беларускіх, прапаноў і поглядаў. Прыслухайціся да нашага закліку, калі ласка!

Наша Беларусь — гэта краіна міру і дабра! Няхай жа людзі ўсёй Зямлі жывуць пад мірным, светлым, чыстым небам! Няхай жа людзі ніколі не адчуюць на сабе страшнае слова “вайна”! Мы — за мір!

Алена Багдановіч, кіраўнік метадычнага аб’яднання настаўнікаў ДУА “Сярэдняя школа аг. Юбілейны”

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 927 раз Печать