Сустрэча з бацькамі ў форме сямейнай гасцёўні “Разам гуляем, родную мову вывучаем!” цёпла, утульна і пазітыўна прайшла ў групе № 2 спецыяльнага дзіцячага сада № 3 г. Ваўкавыска - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Среда, 07 Февраля 2024 16:45

Сустрэча з бацькамі ў форме сямейнай гасцёўні “Разам гуляем, родную мову вывучаем!” цёпла, утульна і пазітыўна прайшла ў групе № 2 спецыяльнага дзіцячага сада № 3 г. Ваўкавыска

Мерапрыемства было накіравана на выханне любові да роднага краю і роднай мовы. Беларуская мова не толькі старажытная, але вельмі меладычная і прыгожая. У гэтым упэўніліся ўдзельнікі сямейнай гасцёўні.

На добры лад усіх настроіла гульня “Кампліменты”. З цікавасцю бацькі ўспаміналі беларускія прыказкі і прымаўкі. Прыемныя ўспаміны засталіся пасля беларускай народнай гульні “Лапці”. Сваю спрытнасць і кемлівасць паказалі ўдзельнікі ў гульні “Слуцкія паясы”.

Кульмінацыяй мерапрыемства стала інсцэніроўка казкі “Курачка-раба”. Усе прысутныя пераўтварыліся ў казачных герояў і вельмі эмацыянальна на роднай мове прадэманстравалі свае таленты. За кожнае выкананае заданне ўдзельнікі атрымлівалі васільковыя пялёсткі, з якіх пасля склалі кветку — сімвал Беларусі. Педагогі і бацькі прэзентавалі свае любімыя беларускія стравы, якія прыгатавалі дома і падалі для дэгустацыі.

Сустрэча пачалася і завяршылася добрым настроем, музыкай, песнямі і ўсмешкамі.

Наталля Ланец, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУ ”Спецыяльны дзіцячы сад № 3 г. Ваўкавыска”

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 866 раз Печать