Рубрыка “Слова пра мову”. Зносіны - адносіны, дружа - дружка, спадарожнік - падарожнік . Адчуй розніцу! - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 31 Июля 2022 17:42

Рубрыка “Слова пра мову”. Зносіны - адносіны, дружа - дружка, спадарожнік - падарожнік . Адчуй розніцу!

Чалавек без сябра, што ежа без солі. Прыяцеля за грошы не купіш. Дрэва трымаецца каранямі, а чалавек сябрамі… Усё гэта — пра дружбу, якая мацней за каменныя сцены. Пра сяброўства, якое не грыб — у лесе не знойдзеш.

Сяброўства, як сцвярджаюць некаторыя вучоныя, — выключна людскІя (ці лЮдскія? ці людныя?) адносіны (ці зносіны?). Сапраўдны дружа (ці дружка?) — гэта свой (ці свойскі?) чалавек, спадарожнік (ці падарожнік?) па жыцці і паплечнік (ці наплечнік?) у справах. Толькі разам з сапраўдным сябрам можна пераадолець (ці адолець? ці здолець?) любыя цяжкасці. Ну, ці прыдбаць іх яшчэ больш…

Адчуй розніцу

ЛюдскІ (рус. человеческий). Які мае адносіны да людзей, належыць ім, уласцівы людзям. Доктар — людскога жыцця вартавы. Р. Тармола.

ЛЮдскі (рус. человеческий, человечный).

Такі, як трэба. “Ты б ў адзенне людскае апрануўся”, — кіўнуў дзед на модна-падраныя ўнукавы джынсы.

Добры, прыдатны (рус. хороший). Няма чаго здзіўляцца, што нічога людскага з гэтага не атрымалася.

Людны (рус. людный, бойкий). Такі, дзе прысутніцае многа людзей, бывае шмат прахожых, праезджых. На людных вуліцах сталіцы даволі лёгка разгубіцца.

 

Зносіны (рус. связь, общение). Узаемныя адносіны, дзелавая, сяброўская сувязь. Сямейныя зносіны — усяму аснова.

Адносіны (рус. отношение). Сувязь паміж людзьмі, групамі, краінамі. Мае адносіны да вас не змяніліся.

 

Дружа (рус. друг, дружище). Клічная форма ад назоўніка друг. Пойдзем, дружа, разам!

Дружка (рус. подруга невесты). Шаферка. Дружкі паселі на лаве побач з нявестай.

 

Свой (рус. свой). Які знаходзіцца ў сваяцкіх, сяброўскіх адносінах, родны. Сваю радню ў зман не зводзяць.

Свойскі. Разм. Спагадлівы, таварыскі (рус. простой, общительный, компонейский). Хлопец ён быў вясковы, свойскі.

 

Спадарожнік (рус. спутник, попутчик). Той, хто разам ідзе жыццёвай дарогай. З такім спадарожнікам прыемна ў дарозе.

Падарожнік (рус. путешественник, путник, странник, прохожий, проезжий). Густыя прысады хавалі падарожніка ад чужых вачэй.

 

Паплечнік (рус. соратник, сподвижник). Таварыш па справе, саўдзельнік. Ён не проста сябра — ён паплечнік мой у любой справе.

Наплечнік (рус. наплечник). Наплечнае ўпрыгожанне на адзенні. Яна насіла шыкоўны плашч з наплечнікамі.

 

Адолець (рус. осилить, одолеть, справиться). Справіцца, асіліць, перамагчы. Ніхто нас адолець не зможа ніколі. М. Танк.

Здолець (рус. суметь, смочь). Быць у стане зрабіць што-небудзь, выканаць. Пра многае так і не здолеў сказаць.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 755 раз Печать