Рубрыка “Слова пра мову”. Сапраўдны - праўдзівы, хітрасць - хітрыкі, яўны - уяўны. Адчуй розніцу! - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Суббота, 29 Июля 2023 20:00

Рубрыка “Слова пра мову”. Сапраўдны - праўдзівы, хітрасць - хітрыкі, яўны - уяўны. Адчуй розніцу!

Не той сябра, хто мёдам мажа, а той, хто праўду кажа. Той не можа быць другам, хто ў бядзе абыдзе кругам. Не карай, Божа, нічым, як таварышам ліхім.

Сапраўдны (ці праўдзівы?) сябар, таварыш, друг — гэта статус (ці статут?), пацверджаны гадамі сяброўства, таварыства, дружбы. Сяброўства не церпіць халтуры (ці хаўтуры?). Таварыства не зносіць хітрасці (ці хітрыкаў?). Дружба не можа быць уяўнай (ці яўнай?).

Адчуй розніцу

Сапраўдны (рус. реальный, действительный, подлинный, идеальный, истинный, сущий, форменный, настоящий). Рэальны; які дзейнічае; ідэальны; такі самы, падобны на каго-н., што-н. Подпіс быў сапраўдны.

Праўдзівы (рус. правдивый, праведный). 1. Які любіць праўду; заснаваны на праўдзе. Праўдзівае прызнанне заўсёды своечасовае. 2. Разм. Сапраўдны (рус. настоящий).

Статус (рус. статус). Становішча — у міжнародным праве. Набыць статус незалежнасці.

Статут (рус. устав, закон, положение). Звод правіл, законаў. Арганізацыя мела свой статут.

Халтура (рус. халтура). 1. Разм. Нядобрасумленная, неахайная, выкананая без ведання справы работа; тое, што зроблена такім чынам. Халтуры ў рабоце ён не зносіў. 2. Зневаж. Пабочны, звычайна лёгкі заработак звыш асноўнага.

Хаўтуры 1. (рус. похороны, погребение). Абрад провадаў нябожчыка для пахавання. 2. Абл. (рус. поминальная трапеза, тризна). Жалобны стол, абед па нябожчыку, трызна. На хаўтуры сабраліся толькі родныя і блізкія.

Хітрасць 1. Уласцівасць хітрага (рус. хитрости, хитроумие). 2. Учынкі, прыёмы, паводзіны, разлічаныя на ўвядзенне ў зман (рус. хитрость, плутоватость, лукавость). 3. Выкрутлівасць, скрытнасць (рус. плутовство, коварство, уловка, подвох, изворотливость, ловкость). Не ў кожнай справе хітрасць грае.

Хітрыкі 1. Хітрыя прыёмы, выверты; круцельства, падман (рус. хитрости, ухищрения, плутни, уловки, происки, козни). 2. Выбрыкі, гарэзлівыя штукі, свавольства (рус. проделки, проказы, шалости, плутни). Быў ён ахвочы да падману і хітрыкаў розных.

Яўны 1. Адкрыты, не скрыты, не сакрэтны (рус. явный, открытый, нескрываемый). 2. Відавочны, зразумелы (рус. несомненный, явный, очевидный). Гэта быў яўны падман.

Уяўны 1. Які існуе не ў сапраўднасці, а ва ўяўленні (рус. мнимый, призрачный, воображаемый, не существующий). 2. Які ўяўляецца, тэарэтычна мажлівы, патэнцыяльны (рус. теоретически возможный, воображаемый). Дамова так і засталася ўяўнай.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 209 раз Печать