Прыйшла восень — штодзень пераменаў восем. Прыйшоў верасень — прыроду супакоіў. Хоць і мокры першы месяц восені, затое сыты. І няхай сабе ў верасні апошняя ягада, ды і тая рабіна - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 10 Сентября 2023 18:10

Прыйшла восень — штодзень пераменаў восем. Прыйшоў верасень — прыроду супакоіў. Хоць і мокры першы месяц восені, затое сыты. І няхай сабе ў верасні апошняя ягада, ды і тая рабіна

Пахнуць восеньскія лясы зёлкамі (ці зеллем?) памоцнымі, сады — яблыкамі крамянымі (ці крамяністымі? ці крамянёвымі?), палеткі — іржышчам (ці іржою?) стракатым, гароды вока цешаць шчодрым ураджаем. І няхай сабе восень — не для весялосці (ці вяселля?) пара ды не такая гутарлівая (ці гутарковая?), як лета. Насамрэч жнівень варыць, а верасень — на стол падае.

Адчуй розніцу

Зелле (рус. сорняки). 1. Разм. Дзікарослыя травы, пустазелле. Маці штодня змагалася з зеллем у гародзе. 2. Травы на корм для жывёлы; храп’ё (рус. зеленый корм, ботва). Па зелле для хатняй жывёлы дзеці бегалі на луг. 3. Лекавыя травы, лекавы настой на гэтых травах; зёлкі (рус. зелье, снадобье, лекарство).

Зёлкі (рус. зелье, сна­добье, лекарственные тра­вы). Тое, што і зелле ў 3-м значэнні. Настой на бабуліных лекавых зёлках быў першым памочнікам.

Крамяны (рус. упругий, крепкий). 1. Пругкі, цвёрды, сакавіты; поўны здароўя, сілы (пра ча­лавека). Шчокі ў дзяўчыны былі чырвоныя, пругкія, як сакавітыя, спелыя, кра­мяныя яблыкі. 2. Перан. Свежы, ядраны (рус. све­жий, ядрёный).

Крамяністы (рус. крем­нистый). Усеяны камен­нем; камяністы. Цераз вёску вяла нешырокая крамяністая дарога.

Крамянёвы (рус. крем­нёвый). Які мае адносіны да крэменю; зроблены з крэменю. Лязо знойдзенага нажа было з крэменю.

Іржа (рус. ржавчина). Чырвона-буры налёт на паверхні металу; у балотнай вадзе; жоўта-аранжавыя плямы на раслінах ад спораў паразітных грыбкоў. Іржа сумнення раз’ядае душу.

Іржышча (рус. стерня, стернь, жнивьё). Па іржышчы ісці было цяжка: балюча калоліся ногі.

Вяселле (рус. свадьба). 1. Абрад шлюбу, ура­чыстасць, святкаванне з нагоды шлюбу. Вяселле справілі праз год. 2. Шлюбны поезд (рус. свадебный поезд).

Весялосць (рус. веселье, весёлость). 1. Радасны на­строй, радасць. Весялосці іхняй не было канца. 2. Забава (рус. развлечение, забава).

Гутарлівая (рус. раз­говорчивый, говор­ливый). Гаваркі, схільны да размоў. Жанчына яна была пры­ветная, жвавая, гутарлівая. Перан. Шумлівы, ажыў­лены, не­змаўкальны.

Гутарковая (рус. раз­говорная). Уласцівы вуснай гутарцы, размове, роднай мове. Асаблівасці гутар­ковай мовы цесна звязаны са спосабам мыслення.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 247 раз Печать