Гэтую праграму назвалі “Край, дзе пачаўся мой лёс”. У яе ходзе плануецца прачытаць лепшыя паэтычныя і празаічныя творы пра малую радзіму і Гродзеншчыну. А таксама праспяваць песні, якія напісаны гродзенскімі аўтарамі. Іх выканаюць сама Людміла Кебіч і Андрэй Татур.
Тры кнігі выйшлі ў дзіцячай пісьменніцы Ганны Скаржынскай-Савіцкай. Убачылі свет паэтычныя зборнікі Мікалая Іваноўскага. Дарэчы, Мікалай Іваноўскі — жыхар Ваўкавыскага раёна. Ён плануе прадставіць байкі і вясёлыя вершы, сабраныя ў адным паэтычным зборніку, і лірычныя вершы, сабраныя ў другім.
Яшчэ адзін наш зямляк — Георгій Кісялёў, прывязе на свята пісьменства зборнік паэзіі “Поединок”. Людміла Шаўчэнка, ураджэнка Гродзеншчыны, прывязаная да Ваўкавыска амаль дваццаццю гадамі працы ў бібліятэцы, — свае цудоўныя вершы. Прыедуць у Бялынічы са свімі творамі і многія іншыя творчыя людзі з Прынёманскага краю.
Мяркуецца прэзентаваць прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне паэтычны зборнік “Память огненных лет”. У яго ўвайшлі творы трох творчых аб’яднанняў — обласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, а таксама клубаў “Надзея” і “Три свечи”.
У працяг серыі “Зоркі гродзенскага спорту” сёлета выйшлі кнігі Ірыны Фамянковай, (прысвечана абласному дыспансеру спартыўнай медыцыны), і Георгія Кісялёва — пра Алену Валчэцкую.
На пляцоўцы выдавецтва “Народная асвета” будуць таксама ладзіцца прэзентацыі і аўтограф-сесіі. У тым ліку кнігу “Бэрак, Бэрак, дай цукерак”, якая днямі пабачыць свет, прадставіць Людміла Кебіч.
— Гэта зборнік вершаў для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту пра беларускіх міфалагічных герояў, сярод якіх Бабай, Баюн, Лізун, Хабёр, Лясун, Жыцень і іншыя, — расказала аўтарка. — Выданне зроблена ў дапамогу настаўнікам, выхавацелям і бацькам.
Словам, на свяце будуць навінкі і самыя цікавыя кнігі. Штогод Гродзенскае аддзяленне СПБ прэзентуе іх прыблізна паўтара дзясятка.
— Хацелася б, каб гэтая падзея кранула ўсіх жыхароў і гасцей краіны. Свята каштуе таго, каб яго наведаць і для таго, каб угледзець яркія славутасці гэтага цудоўнага краю. У прыватнасці, абраз Божай Маці Бялыніцкай, наведаць унікальны для Беларусі музей, у якім можна паслухаць арганную музыку. Безумоўна, пагутарыць з цікавымі людзьмі, прадстаўнікамі навуковых, творчых колаў, пісьменніцай сферы Беларусі, — выказаў сваю думку намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі.
Дарэчы, свята, якое збіраюцца наладзіць праз год, напланавана правесці ў Капылі. Гэтаму гораду аддадуць эстафету бялынічане.
Служба iнфармацыi "НЧ"
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.