У Год народнага адзінства работнікі ваўкавыскага цэнтра культуры запрашаюць прыняць удзел у этна-праекце «Беларуская хата гасцямі багата» - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Пятница, 05 Ноября 2021 13:42

У Год народнага адзінства работнікі ваўкавыскага цэнтра культуры запрашаюць прыняць удзел у этна-праекце «Беларуская хата гасцямі багата»

У Год народнага адзінства работнікі ваўкавыскага цэнтра культуры запрашаюць жыхароў і гасцей раёна прыняць удзел у інтэрактыўным этна-праекце «Беларуская хата гасцямі багата», які праходзіць у ваенна-гістарычным музеі імя П. І. Баграціёна ў рамках часовай экспазіцыі «Веков связующая нить».

Яго ўдзельнікам прапануюць зазірнуць у сапраўдную беларускую хату, каб на свае вочы пабачыць, як жыла беларуская сям’я ў мінулым. І не толькі пабачыць, але і пагуляць у старажытныя беларускія гульні, паспрабаваць сябе ў народных промыслах, а таксама навучыццца танцаваць старадаўні побытавы танец «Кракавяк».

DSC_0856

Таксама ў экспазіцыйнай зале можна пабачыць вялікую калекцыю саматканых паясоў і выставу макетаў «Беларускі быт», якая знаёміць з асаблівасцямі побыту ў розных населеных пунктах раёна. Гасцямі беларускай хаткі ўжо сталі школьнікі і навучэнцы каледжа. Наведаць музей і прыняць удзел у інтэрактыве можна да 5 снежня.

DSC_0863

DSC_0853

DSC_0888

DSC_0903

DSC_0915

DSC_0932

DSC_0962

DSC_0965

Фота: Ігара ВАРЧЫКА

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 759 раз Печать