Наш зямляк Мікалай Іваноўскі стаў лаўрэатам прэміі імя Дубко - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Пятница, 27 Января 2023 16:54

Наш зямляк Мікалай Іваноўскі стаў лаўрэатам прэміі імя Дубко

Фота “Пул 4 рэгіён” Фота “Пул 4 рэгіён”

У абласным драмтэатры дзеячам творчай сферы Гродзеншчыны ўручалі прэстыжную ўзнагароду — прэмію імя А. І. Дубко. У ліку лаўрэатаў прэміі — наш зямляк з вёскі Пачуйкі, што ў Вярэйкаўскім сельсавеце, Мікалай Пятровіч Іваноўскі. Віншуем!

Устаноўленая больш за 20 гадоў назад у гонар Героя Беларусі, былога старшыні Гродзенскага аблвыканкама, які вельмі шмат зрабіў для паспяховага развіцця нашага рэгіёна, прэмія імя Аляксандра Іосіфавіча Дубко прысуджаецца ў розных галінах дзейнасці. У 1998 годзе Гродзенскім аблвыканкамам была заснавана спецыяльная прэмія “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва”. З 2001 года яна носіць імя А. І. Дубко, а з 2019-га перайменавана ў абласны штогадовы конкурс імя Аляксандра Дубко “Творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва”.

изображение_viber_2023-01-27_16-45-52-398

Беларускі паэт Мікалай Іваноўскі добра вядомы чытачам “Нашага часу”. Раённая газета заўсёды вельмі ахвотна друкуе яго вершы, прасякнутыя лірычным успрыманнем навакольнага свету, вялікай любоўю да людзей, шчырым патрыятызмам і высокімі грамадзянскімі пачуццямі. У свет выйшлі ўжо сем зборнікаў твораў паэта, ён з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Першая кніга выйшла ў 2015 годзе, яна насіла назву “Нашчадкі роду Іваноўскіх” і была прысвечана брату аўтара — мастаку Дзмітрыю Іваноўскаму.

Мікалай Пятровіч ніколі не адмаўляецца ад просьбаў пачытаць вершы аматарам сваёй творчасці і часта выступае на паэтычных сустрэчах у школах, бібліятэках, на святах, фестывалях і іншых абласных і рэспубліканскіх культурных імпрэзах. Дзякуючы яму і яго вершам шмат моладзі ўпершыню для сябе захапілася прыгажосцю роднай беларускай мовы, ацаніла яе меладычнасць і напеўнасць. Нядаўна быў выдадзены зборнік вершаў Мікалая Іваноўскага “Суквецце любові”, за які аўтару і прызначана гэтая ўзнагарода.

изображение_viber_2023-01-27_16-45-52-475

Цырымонія ўручэння дыпломаў 14 лаўрэатам прэміі ў галіне культуры і мастацтва адбылася пры ўдзеле старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзіміра Караніка, памочніка Прэзідэнта — інспектара па Гродзенскай вобласці Юрыя Караева і ўдавы Аляксандра Дубко — Эммы Нікіфараўны Дубко.

Фота “Пул 4 рэгіён”, Таццяна Маталянец.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1116 раз Печать