Сімвалы мірнай краіны. У Ваўкавыску ўрачыста адзначылі свята, прысвечанае дзяржаўнай сімволіцы (+Вiдэа) - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 14 Мая 2023 13:44

Сімвалы мірнай краіны. У Ваўкавыску ўрачыста адзначылі свята, прысвечанае дзяржаўнай сімволіцы (+Вiдэа)

Даніна павагі дзяржаўным сімвалам краіны ў Беларусі аддаецца штогод у другую нядзелю мая, пачынаючы з 1998 года. Сёлета Прэзідэнт Беларусі сваім Указам № 105 ад 12 красавіка ўнёс змяненні ў ранейшыя заканадаўчыя акты, і, такім чынам, у 2023 годзе гэта дзяржаўнае свята ўпершыню было прысвечана ўсім тром дзяржаўным сімвалам: Дзяржаўнаму сцягу, Дзяржаўнаму гербу і Дзяржаўнаму гімну Рэспублікі Беларусь.

изображение_viber_2023-05-14_13-19-50-003Дзяржаўная сімволіка нашай краіны мае сваю багатую гісторыю і падкрэслівае асноўныя рысы беларусаў: жаданне жыць у згодзе і міры са сваімі суседзямі, працалюбівасць, імкненне да грамадзянскага адзінства. Узгадаем хаця б першыя радкі Дзяржаўнага гімна: “Мы, беларусы, — мірныя людзі, сэрцам адданыя роднай зямлі”. Аб імкненні да згоды з усім светам гаворыць выява зямнога шара на Дзяржаўным гербе, а контур Беларусі ў цэнтры сімвалізуе суверэнітэт і тэрытарыяльную непадзельнасць краіны. Пры гэтым беларусы — мужны народ, які ў ліхія часы гатовы годна абараняць сваю зямлю, “у бітвах за волю, бітвах за долю” здабываць свой сцяг перамог — акрамя словаў Дзяржаўнага гімна, пра гэта гаворыць і чырвоны колер на Дзяржаўным сцягу.

изображение_viber_2023-05-14_13-20-01-472

“Сёння мы асабліва падкрэсліваем значнасць гэтых неад’емных сімвалаў Рэспублікі Беларусь. Яны ўвасабляюць ідэі нацыянальнага адзінства, важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці Айчыны, адлюстроўваюць духоўныя і маральныя якасці нацыі, асаблівасці культуры і светапогляду беларускага народа, яго імкненне да самавызначэння і незалежнага развіцця. Воляй народа нашы беларускія сцяг, герб і гімн сталі духоўнымі святынямі, якія аб’ядноўваюць нас у адну вялікую сям’ю, напаўняючы сэрцы гонарам за прыналежнасць да народа з багатай гісторыяй і слаўнымі традыцыямі, стваральным сённяшнім часам і амбіцыёзнай будучыняй. Шанаваць і паважаць дзяржаўныя сімвалы — гістарычны і грамадзянскі абавязак кожнага чалавека, які жыве на беларускай зямлі”, — адзначыў намеснік старшыні Ваўкавыскага райвыканкама Ігар Салавей на ўрачыстым мітынгу з нагоды свята, прысвечанага дзяржаўнай сімволіцы.

изображение_viber_2023-05-14_13-19-57-234

Мітынг прайшоў у нядзелю на Пляцоўцы Дзяржаўнага сцяга перад будынкам раённага выканаўчага камітэта, прысутнічалі на ім кіраўніцтва раёна, ветэраны і моладзь, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, працоўных і навучальных калектываў, сілавых структур. Права ўрачыста ўзняць Дзяржаўны сцяг напачатку мерапрыемства было прадастаўлена старшаму памочніку начальніка цэнтра аператыўнага кіравання Ваўкавыскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вадзіму Смоліку, чыё прозвішча па выніках мінулага года занесена на раённую Дошку гонару, і аператару машыннага даення КСУП “Племзавод “Рось” Ніне Свінчук — лаўрэату прэміі Гродзенскага аблвыканкама “Чалавек года Гродзеншчыны”.

У гэтыя майскія дні, нагадаем, адзначаецца яшчэ і Дзень сям’і, і сям’я для народа, грамадства і дзяржавы мае таксама надзвычайна важнае значэнне. Таму цалкам лагічным быў яшчэ адзін урачысты момант падчас мітынгу: старшыня Ваўкавыскага райвыканкама Міхаіл Сіцько пад апладысменты прысутных уручыў ордэн Маці жыхаркам нашага горада Яўгеніі Дзяшук і Мар’яне Касцюк, якія нарадзілі і разам са сваімі мужамі выхавалі па пяцёра дзяцей.

Наступная ўрачыстасць надышла для шэрагу лепшых вучняў раёна: развітаўшыся з піянерскім дзяцінствам, яны здалі свае піянерскія гальштукі і атрымалі членскія білеты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, прамовіўшы словы клятвы, у якой гаварылася аб павазе маладога пакалення да гераічнага мінулага і подзвігу продкаў, вернасці Бацькаўшчыне і сімвалам дзяржавы, адказнасці за будучыню Беларусі. З патрыятычнымі музычнымі і харэаграфічнымі нумарамі выступілі юныя артысты і іх старэйшыя таварышы. Урачыстым маршам пасля завяршэння мітынгу прайшлі супрацоўнікі сілавых структур, і ад райвыканкама стартаваў аўтапрабег да мемарыяльнага комплексу “Парахаўня”, да помнікаў якога прадстаўнікі грамадскасці ўсклалі кветкі, падзякаваўшы тым самым абаронцам і вызваліцелям Айчыны за свабоду і незалежнасць, за мірнае неба над галавой.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1105 раз Печать