Вяртанне да роднай мовы - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 03 Сентября 2023 10:46

Раўнапраўнасць — адвечная мара ўсіх прыгнечаных нацый. Быць гаспадарамі зямлі, на якой Бог пасяліў твой народ. Адчуваць пашану навакольных дзяржаў да тваёй краіны і яе незалежнасці. Мець права самім вызначаць свой шлях да шчасця і росквіту, ганарыцца дасягненнямі і талентамі землякоў, сваёй нацыянальнай культурай.

Аднак дзеля таго, каб гэтая мара споўнілася, недастаткова вызваліцца з-пад прыгнёту. Трэба прай­сці працаёмкі шлях ад ніжэйшай касты недаграма­дзян да грамадзянскай супольнасці і з гэтай мэтай у першую чаргу развіваць асвету. Пажадана пры гэтым — на роднай мове, каб адрадзіць у свядомасці людзей пачуццё сваёй нацыянальнай ідэнтычнасці.

Удакладнім — лічбы адлюстроўваюць колькасць толькі тых менавіта школ, дзе навучанне вялося на беларускай мове.

У выдадзенай 1—2 снежня 1939 г. пастанове Савета Народных Камісараў БССР і ЦК Кампартыі Беларусі “Аб мерапрыемствах па арганізацыі народнай адукацыі ў заходніх абласцях БССР” быў абвешчаны курс на задавальненне нацыянальных патрэб у сферы адукацыі ўсіх народаў, што пражываюць на іх тэрыторыі. Пастанова абавязвала мясцовыя ўлады адкрываць нацыянальныя навучальныя ўстановы ў адпаведнасці з этнічным складам насельніцтва і пажаданнямі навучэнцаў і іх бацькоў. Пачалі стварацца беларускія, рускія, яўрэйскія, украінскія, літоўскія школы. У месцах кампактнага пражывання польскага насельніцтва па жаданні бацькоў пакідалі школы, у якіх навучанне вялося на польскай мове.

У 1940 годзе ў Заходняй Беларусі апрача звыш чатырох тысяч беларускамоўных школ існавала 987 школ на польскай мове, 173 рускія школы, 169 яўрэйскіх, 63 літоўскія, 49 украінскіх. Нацыянальны склад школьнай сеткі ў асноўным адпавядаў этнічнаму складу насельніцтва заходніх абласцей Беларусі таго часу.

Для забеспячэння навучальнага працэсу педагагічнымі кадрамі ў 1940 г. былі адкрыты педагагічны інстытут у Беластоку, настаўніцкія інстытуты ў Баранавічах, Гродна, Пінску, шэсць педагагічных вучылі­шчаў — у Беластоку, Брэсце, Гродна, Маладзечна, Навагрудку, Пінску, а таксама два дашкольныя педагагічныя вучылішчы — у Ваўкавыску і Лідзе. З мэтай павелічэння праслойкі рабочых і сялян сярод паступаючых у педагагічны і настаўніцкія інстытуты пры Беластоцкім педагагічным і Баранавіцкім настаўніцкім інстытутах былі створаны рабфакі.

infoscol

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 885 раз Печать