Cа Святам працы вiншуюць Ваўкавыскі раённы выканаўчы камiтэт i раённы Савет дэпутатаў - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 01 Мая 2022 08:22

Cа Святам працы вiншуюць Ваўкавыскі раённы выканаўчы камiтэт i раённы Савет дэпутатаў

Паважаныя жыхары Ваўкавыскага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні са Святам працы!

У Беларусі Першамай з’яўляецца сімвалам міру і дабра, увасабляе стваральную дзейнасць, накіраваную на ўсеагульнае развіццё і росквіт, адлюстроўвае лепшыя якасці нашага народа.

У гэты дзень словы асаблівай удзячнасці мы адрасуем ветэранам фронту і тылу, чый баявы і працоўны подзвіг даў магчымасць сустракаць нам гэтае свята ў мірнай краіне.

Шчырую падзяку выказваем таксама ваўкавычанам і ўсім беларускім грамадзянам, якія сваёй штодзённай працай уносяць уклад ва ўмацаванне эканамічнага патэнцыялу нашага раёна і краіны, павышэнне дабрабыту насельніцтва і стварэнне дастойнай будучыні.

Са святам вас, дарагія землякі! З Першамаем!

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, аптымізму, радасці і новых здзяйсненняў на карысць нашай Ваўкавышчыны і роднай Беларусі!

 

Ваўкавыскі раённы выканаўчы камiтэт

Ваўкавыскі раённы Савет дэпутатаў

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 839 раз Печать