Віншаванне мясцовай улады З Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь! - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Среда, 15 Марта 2023 08:40

Віншаванне мясцовай улады З Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Паважаныя жыхары Ваўкавыскага раёна!

Дарагія землякі!

Прыміце шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам —

Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Канстытуцыя, з'яўляючыся Асноўным Законам Рэспублікі Беларусь, аб’яднала багаты гістарычны вопыт і мудрасць папярэдніх пакаленняў, замацавала прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці дзяржавы і грамадства, выразна вызначыла прыярытэты нацыянальнага развіцця. Яна служыць надзейным арыенцірам дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на стварэнне эфектыўнай эканомікі, забеспячэнне сацыяльнай абароны і дабрабыту насельніцтва, беражлівыя адносіны да традыцый і каштоўнасцей беларускага народа.

Спакой і бяспека, адукацыя і здароўе нацыі, дастойны ўзровень жыцця і камфортныя ўмовы пражывання прызнаны прыярытэтнымі задачамі ў Рэспубліцы Беларусь.

Няхай Дзень Канстытуцыі будзе для ўсіх нас днём гонару за сваю Айчыну.

Жадаем усім жыхарам раёна моцнага здароўя, поспехаў у прафесійнай дзейнасці, упэўненасці ў заўтрашнім дні, міру і згоды ў кожным доме.

Са святам! З Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт

Ваўкавыскі раённы Савет дэпутатаў

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 443 раз Печать