Тэлеканал «Беларусь 3» пакажа спецыяльны чатырохсерыйны хранікальна-дакументальны цыкл Белтэлерадыёкампаніі «Хатынь. Вайна без правіл» - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Вторник, 06 Июля 2021 13:36

Тэлеканал «Беларусь 3» пакажа спецыяльны чатырохсерыйны хранікальна-дакументальны цыкл Белтэлерадыёкампаніі «Хатынь. Вайна без правіл»

Кожны эпізод праекта – адначасова і самастойная, і адна агульная гісторыя трагедыі спаленых беларускіх вёсак.

5 ліпеня 1969 года адбылося адкрыццё Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу «Хатынь», які стаў сімвалам памяці ахвяр усіх «вогненных вёсак» Беларусі – знішчаных разам з мірнымі жыхарамі пад час Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкімі захопнікамі і іх памагатымі. Тэлеканал «Беларусь 3» нагадае гледачам гісторыю легендарнага мемарыяла спецыяльным паказам чатырохсерыйнага хранікальна-дакументальнага цыкла Белтэлерадыёкампаніі «Хатынь. Вайна без правіл».

Кожны эпізод праекта – «Падставы для маўчання», «Каты i ахвяры», «Мемарыял», «Вогненныя пабрацiмы Хатынi» – адначасова і самастойная, і адна агульная гісторыя трагедыі спаленых беларускіх вёсак, памяць пра якія дагэтуль жывая ў сэрцах беларусаў. Гледачы ўбачаць Хатынскі мемарыял з яго «Цвінтаром вёсак», «Дрэвам жыцця», «Сцяной Смутку» і «Вечным агнём», а таксама наведаюць мемарыял «Дальва» і комплекс «Праклён фашызму».

Экспертную падтрымку цыкла выказалі каля 20 рэспандэнтаў, сярод якіх спецыялісты ў вобласці гісторыі, архітэктуры, архівазнаўства, філасофіі, псіхалогіі і сацыялогіі. У фільмах выкарыстоўваюцца хроніка сакавіка 1943-га, калі была знішчана Хатынь, і сучасная частковая рэканструкцыя тых жахлівых падзей.

Спецыяльны паказ дакументальнага цыкла «Хатынь. Вайна без правіл» адбудзецца на тэлеканале «Беларусь 3» з 6 па 9 ліпеня ў 23:25.

tvr.by

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1967 раз Печать