Слова пра мову - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Слова пра мову

Саступіў студзень лютаму дарогу. Запытае люты, ці добра абуты. Бо апошнія мяцелі патрэба, каб у лютым адгудзелі. А як у лютым адгукнецца — так у жніўні адзавецца.
Ці можаце вы сёння ўявіць сваё жыццё без Instagram, Telegram, Facebook, BKон­такте, OК, Viber, YouTube? А хаця б адзін дзень? 29 студзеня — Міжнародны дзень без Інтэрнэту. Ёсць магчымасць праверыць, наколькі нам боязна апынуцца па-за Сеціва?..
Добрых святаў многа не бывае, праўда? Вось, напрыклад, Новы год. Можна сустракаць і па новым стылі, і па старым, і нават па кітайскім календары. А Міжнародны дзень абдымкаў адзначаецца ажно чатыры разы на год. Адзін з таких дзён, між іншым,…
Кажуць, студзень зямлю студзіць. Калі ж цёплы ён на лік — дык завідны сакавік. Студзень пагодны — год будзе плодны. Калі ў студзені мяце, значыць, у ліпені залье. А калі дажджы — дабра не жджы…
Ой, Калядачкі, бліны-ладачкі… А калядныя бліны — ладныя…”
Відаць, не спраўдзяцца трызненні (ці трызны?) аб багацці. Дзе тыя снежаньскія (ці снежныя?) завеі? Дзе тыя ранішнія (ці раннія?) маразы? Зусім не па мудрагелістых (ці мудрых?) узорах на акенцах (ці аканіцах?) бядую. Аб азіміне (ці азімцы?), не прыкрытай ад холаду…
Заўтра, 4 снежня, — дзень напісання пісьмаў ці заказаў падарункаў Дзеду Марозу. Ці ўсе дзеці і дарослыя падрыхтавалі лісты і паштоўкі, каб напісаць свае жаданні і папрасіць казачнага чараўніка іх выканаць?..
Сёння — Сусветны дзень інфармацыі. 26 лістапада 1994 года адбыўся першы Міжнародны форум інфарматызацыі. Яго ініцыятарамі, а пасля заснавальнікамі Сусветнага дня інфармацыі сталі Міжнародная акадэмія інфарматызацыі і Сусветны інфармацыялагічны парламент.
Жураўлі ляцяць высока — зіма яшчэ далёка. Журавы ляцелі нізка — зіма зусім блізка. Восень была, на дзіва, утульная. Другая палова лістапада прагнала апошняга жураўля халодным подыхам зімы.
“Рабі дабро! Хоць нават коштам Апошніх сіл, апошніх мук. І не пытай: каму? завошта? Рабі — без просьбаў і прынук!..”
25 кастрычніка (7 лістапада) 1917 года. Петраград. Выстрал крэйсера “Аўроры”. Захоп Зімовага палаца. Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя здзейснілася, кардынальна змяніўшы ход гісторыі.
Мінулы тыдзень у нашай краіне прайшоў пад эгідай бацькоўскай любові. Пачаўся ён ужо традыцыйным для беларусаў Днём маці. А завяршыўся пазаўчора новым святам - Днём бацькі. Яшчэ адна добрая традыцыя нарадзілася ў календары дзяржаўных святаў і памятных дзён Беларусі.
Царкоўнае свята Пакроў Прасвятой Багародзіцы і Дзень маці ў календары дзяржаўных святаў і памятных дзён. 14 кастрычніка мы традыцыйна славім Маці Божую і ў вобразе яе аддаем даніну любові і павагі кожнай жанчыне-маці.
Верасень непрыкметна прыбраўся ў верас.Пачатак восені — пара, калі яшчэ не зняты апошні яблык у садзе, а лес кліча ў грыбы і ягады, што спеюць да марозу. Толькі апусцелыя жытнёвыя палі ўжо падлічылі ўраджай. З поўнымі засекамі і зіму страчаць…
Узмахнула лета жнівеньскім (ці жніўным?) крылом. Крануты першымі вераснёвымі (ці верасовымі?) днямі жаўтаваты (ці жаўтлявы?) ліст хутка запалымнее агністай (ці агнявой?) чырванню. Пасля важка (ці важна?) ляжа на парыжэлы бульбоўнік (ці бульбянішча?). Насычаны летні духмень зменіць свежая асенняя духмянасць.
У народзе кажуць: хто працуе, той і мае. А яшчэ — хто працуе, таму і шанцуе. А без працы хіба пашанцаваць не можа? Здараецца ж, што некаторым шчасціць і без лішніх намаганняў…
Мы часта славім працу і працавітасць чалавека. А ляноту высмейваем і ганьбім. Але залішняя працавітасць можа быць шкоднай. А лянота, што прыходзіць час ад часу, — карыснай. Інакш адкуль узялося жартоўнае “ад работы коні дохнуць”?..
Рэчы, якія нас акружаюць, часта нагадваюць аб пэўных падзеях і людзях. Падчас бывае так цяжка пазбавіцца ад іх, даўнішніх, лішніх, непатрэбных. Шкада не самыя рэчы выкінуць. Складана растацца з успамінамі, якія з імі звязаны.
Кажуць, калі падае малодшая сястра, старэйшая дапамагае ёй устаць. Калі ж падае старэйшая — малодшая смяецца. Ці праўда гэта?..
Чалавек без сябра, што ежа без солі. Прыяцеля за грошы не купіш. Дрэва трымаецца каранямі, а чалавек сябрамі… Усё гэта — пра дружбу, якая мацней за каменныя сцены. Пра сяброўства, якое не грыб — у лесе не знойдзеш.
Старасць не радасць? А як жа “мае гады — маё багацце”? Дык бяда ці багацце наш узрост?..
Багатае сукно, ды беднае нутро. Так гаварылі пра тых, чый дарагі строй адцягваў увагу ад беднасці душы ці скуднасці розуму. Адзеннем, вопраткаю, строем заўсёды даволі лёгка ўвесці ў зман.
У нашай краіне мірна ўжываюцца побач не толькі прадстаўнікі розных нацыянальнасцей і веравызнання. У дружбе суісну­юць рэлігійныя святы і язычніцкія абрады. Прыкладам таму можа служыць любімае многімі беларусамі свята Купалле.
3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Можна па-рознаму ставіцца да выбару даты дзяржаўнага свята. Але бясспрэчна адно: вызваленне сталіцы ад ворага стала важным пераломным момантам у барацьбе за перамогу.