Памятные медалі “З нагоды 100-годдзя ўтварэння БССР 1919—2019” уручаны падчас святкавання Свята Працы дзесяці жыхарам Ваўкавыскага раёна - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Суббота, 04 Мая 2019 16:42

Памятные медалі “З нагоды 100-годдзя ўтварэння БССР 1919—2019” уручаны падчас святкавання Свята Працы дзесяці жыхарам Ваўкавыскага раёна

Памятные медалі “З нагоды 100-годдзя ўтварэння БССР 1919—2019” уручаны падчас святкавання Свята Працы дзесяці жыхарам Ваўкавыскага раёна. Сярод іх:

Агеец Іван Яфімавіч, ваенны пенсіянер, падпалкоўнік у адстаўцы, старшыня раённай арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане. Узнагароджаны за важкі ўклад у развіццё ветэранскага руху, а таксама патрыятычнае і маральнае выхаванне моладзі раёна;

Антановіч Аліцыя Іванаўна — пенсіянер, старшыня калгаса “Бальшавік” з 1974 па 1999 годы. 52 гады аддала рабоце ў гэтым сельгаспрадпрыемстве. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі, кавалер ордэнаў Працоўнага Чырвонага Сцяга і Дружбы народаў, ветэран працы;

Бабіч Галіна Іванаўна — пенсіянер, загадчык дзіцячым садам № 4 г. Ваўкавыска з 1964 па 1975 год, метадыст раённага адзела адукацыі. Заслужаны настаўнік БССР, пад яе кіраўніцтвам дзіцячы сад прымаў удзел у ВДНГ ў Маскве; 

Захарчук Уладзімір Мікалаевіч — пенсіянер, намеснік старшыні Ваўкавыскага райвыканкама з 1999 па 2015 год. Узнагароджаны за асабісты ўклад у развіццё сацыяльнай сферы і грамадскай дзейнасці Ваўкавыскага раёна;

Кісялёў Георгій Іванавіч — пенсіянер, карэспандэнт-арганізатар раённага радыёвяшчання. Паэт, публіцыст, літаратурны крытык, член Саюза пісьменнікаў Беларусі;

Курылік Валянціна Міхайлаўна — галоўны рэдактар Ваўкавыскай раённай газеты “Наш час” з 2002 года. Узнагароджана за вялікі асабісты ўклад у развіццё рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі. Выдатнік друку Беларусі, лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў, лаўрэат прэміі А. І. Дубко “За творчыя дасягненні ў вобласці культуры і мастацтва”;

Макуць Вячаслаў Мікалаевіч — кіраўнік тэатральнага калектыву “Лицедеи” (Прытворшчыкі) на працягу 20 гадоў. Паэт, рэжысёр і сцэнарыст, неаднаразова займаў прызавыя месцы ў раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсах;

Нядвецкая Ніна Антонаўна — пенсіянер. Узнагароджана за вялікі ўклад у развіццё адукацыі Ваўкавыскага раёна. Дырэктар сярэдняй школы № 3 г. Ваўкавыска з 1981 па 2001 годы. Ганаровы грамадзянін Ваўкавыска. Занесена на Дошку гонару Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі;

Навасад Тамара Іванаўна — пенсіянер. Выдатнік адукацыі. Займала пасаду дырэктара СШ № 6 (гімназіі № 2) г. Ваўкавыска. Была старшынёй Ваўкавыскай раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын, дэпутатам Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання;

Харэвіч Мечыслаў Адольфавіч — пенсіянер. Галоўны ўрач Ваўкавыскай раённай бальніцы з 1977 па 1997 год. Узнагароджаны за добрасумленную працу і значны асабісты ўклад у развіццё аховы здароўя Ваўкавыскага раёна.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1112 раз Печать