У рамках праекта “Карункі памяці: ствараем, каб помніць і захоўваць”, ініцыяванага Ваўкавыскай раённай арганізацыяй грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”, у Ваўкавыскім цэнтры рамёстваў прайшоў майстар-клас па выцінанцы - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Среда, 14 Июня 2023 19:09

У рамках праекта “Карункі памяці: ствараем, каб помніць і захоўваць”, ініцыяванага Ваўкавыскай раённай арганізацыяй грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”, у Ваўкавыскім цэнтры рамёстваў прайшоў майстар-клас па выцінанцы

Выцінанка — гэта традыцыйнае мастацтва вырэзвання з паперы, якое было распаўсюджана ў народным побыце беларусаў у сярэдзіне XIX стагоддзя.  Папяровымі карункавымі фіранкамі і сурвэткамі гаспадыні аздаблялі сціплы інтэр’ер сваіх дамоў.  Сучасная выцінанка мае больш дэкаратыўнае, чем прыкладное значэнне і зараз існуе толькі як від народнага мастацтва. Яна з’яўляецца элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзенскай вобласці.

— Выцінанка — адзін з найбольш цікавых, прыгожых, але, на жаль, ужо амаль забытых відаў традыцыйнай творчасці. Наш новы праект прызваны прыцягнуць увагу да выцінанкі, каб адрадзіць яе для нашчадкаў, — расказала старшыня Ваўкавыскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Наталля Зіневіч. —  Першае мерапрыемства было арганізавана для навучэнцаў Ваўкавыскага каледжа ГрДУ ім. Я. Купалы з дапамогай майстроў Ваўкавыскага цэнтра рамёстваў.  У рамках праекта запланаваны шэраг разнастайных мерапрыемстваў для людзей рознага ўзросту.

Майстар-клас для навучэнцаў каледжа правяла майстар Жанна Абрамчук. Яна пазнаёміла моладзь з гісторыяй гэтага рамяства, паказала асноўныя прыёмы, а затым удзельнікі паспрабавалі самі стварыць некалькі карункаў у тэхніцы сіметрычный выцінанкі.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1248 раз Печать