Музейная экспазіцыя “Сцяжынкі жыцця “Сваякоў” адкрылася ў Доме культуры пасёлка Юбілейны (+ Видео) - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Среда, 07 Февраля 2018 21:55

Музейная экспазіцыя “Сцяжынкі жыцця “Сваякоў” адкрылася ў Доме культуры пасёлка Юбілейны (+ Видео)

Народны сямейны ансамбль “Сваякі”, які сапраўды складаецца з прадстаўнікоў адной вялікай сям’і — калектыў з 37-гадовай гісторыяй, так што на сцяжынках яго жыцця шмат цікавых падзей.

Калектыў вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, прымаў удзел у шматлікіх рэспубліканскіх, абласных і раённых мерапрыемствах. У яго рэпертуар уваходзяць апрацаваныя беларускія, рускія і ўкраінскія народныя песні, творы з рэпертуара вядомых калектываў, а таксама арыгінальныя творы мясцовых аўтараў. Сваякоў цёпла прымаюць не толькі на Ваўкавышчыне, але і ў іншых раёнах Беларусі. А ў лістападзе мінулага года калектыў прыняў удзел у новым праекце тэлеканала Беларусь-3 — фальклорным шоу Хата на хату. Вельмі хутка ў эфір выйдзе фінал праекта, і трэба сказаць, што яго варта паглядзець.

Народны калектыў Сваякі зяўляецца не толькі яркім выканаўцам беларускай песні, але і носьбітам беларускіх традыцый, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне, прыкладам захавання народнай творчасці. Дарэчы, кіраўнік калектыва Марыя Бачынская і Алена Навіцкая прымалі ўдзел у другой перадачы каналаБеларусь-3” — “Беларуская кухня, падчас якой пазнаёмілі гледачоў з сакрэтам прагатавання страў па традыцыйных беларускіх рэцэптах.

Гэтыя і іншыя падзеі з гісторыі “Сваякоў знайшлі адлюстраванне ў экспазіцыі, над стварэннем якой працавалі кіраўнік калектыва і мастак Станіслаў Кузьмар. На стэндах можна убачыць фотаздымкі сённяшніх і былых удзельнікаў, моманты канцэртных выступленняў, узнагароды калектыва, сцэнічныя касцюмы,музычныя інструменты. Цікава будзе пазнаёміцца з портфоліо і падборкамі матэрыялаў з перыядачных выданняў.

Днямі экспазіцыя была ўрачыста адкрыта ў прысутнасці ганаровых гасцей і прыхільнікаў творчасціСваякоў”. Са знамянальнай падзеяй удзельнікаў калектыва павіншавалі намеснік старшыні Ваўкавыскага райвыканкама Ігар Кашкевіч, загадчык сектара культуры і па справах моладзі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Сяргей Урбановіч, старшыня Краснасельскага сельвыканкама Людміла Дзямешчык, а таксама ксёндз Павел Лазоўскі. Яны адзначылі вялікі ўклад калектыва ў развіццёнацыянальнай культуры, захаванне беларускіх традыцый і сямейных каштоўнасцей.

Пасля азнакамлення з экпазіцыяй госці былі запрошаны ў актавую залу, дзе Сваякі выступілі з канцэртнай праграмай, складзенай з самых любімых песенУдзел у праграме таксама прыняла група Шанс”, салістка якой, Таццяна Самардак, многа год была ўдзельніцай ансамбля і не магла не павіншаваць Сваякоў з такой значнай падзеяй. Пад час канцэрта Ігар Кашкевіч уручыў кіраўніку калектыва Марыі Бачынскай Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў, удзельнікі былі ўзнагароджаны Падзячнымі лістамі.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 3487 раз Печать