Народнаму сямейнаму ансамблю «Сваякі» прысуджана спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Среда, 09 Января 2019 14:48

Народнаму сямейнаму ансамблю «Сваякі» прысуджана спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прысуджана калектыву народнага сямейнага ансамбля «Сваякі» філіяла «Дом культуры аграгарадка Юбілейны» дзяржаўнай установы культуры «Ваўкавыскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці» — за захаванне, развіццё і папулярызацыю беларускіх традыцый сямейнай аматарскай творчасці, арганізацыю і правядзенне фестывалю-конкурсу творчых сямейных дынастый «Сваякі запрашаюць».

Нагадаем, што гэта ўзнагарода штогод прысу­джаецца дзеячам культуры і мастацтва за выдатныя дасягненні ў галіне тэатральнага, музычнага, эстраднага мастацтва, народнай і аматарскай мастацкай творчасці, навучання і выхавання творчай моладзі, якія атрымалі грамадскае прызнанне. Акрамя «Свая­коў» сёлета яе атрымалі Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспуб­лікі Беларусь», калектыў Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа, калектыў Пастаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, народны артыст Беларусі Віктар Манаеў, аўтарскі калектыў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, творчы калектыў былых малалетніх вязняў фашызму «Лёсы» і народны інструментальны ансамбль «Нясвіжскія лыжкары» Нясвіжскі раённага цэнтра культуры.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 2958 раз Печать