Пятница, 23 Октября 2015 00:00

Паэт, рэжысёр, сцэнарыст…

Автор
Пад такой назвай у бібліятэцы ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Ваўкавыска”прайшла літаратурная гасцёўня, на якую быў запрошаны знакаміты мясцовы паэт Вячаслаў Мікалаевіч Макуць. У бібліятэцы аформілі кніжную выставу “Знакамітыя людзі Ваўкавышчыны”, дзякуючы якой вучні пазнаёміліся з усімі зборнікамі гэтага таленавітага паэта.

Вячаслаў Мікалаевіч расказаў пра сваё дзяцінства, пра напісанне першага верша. Таксама ён распавёў пра кіраўніцтва тэатрам “Славуціч”, падкрэсліўшы тыя поспехі і дасягненні, якімі па праву можа ганарыцца кожны член гэтага творчага калектыву. Затым ён падзяліўся вопытам складання акравершаў.

Прочитано 2359 раз Печать