У лютым Ваўкавыскі каледж адзначыць 85-гадовы юбілей. Да гэтага свята прымеркавана дэкада святочных мерапрыемстваў, якую 11 лютага распачынаюць V педагагічныя чытанні з міжнародным удзелам “Сучасная адукацыя: вопыт, праблемы, перспектывы” - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Вторник, 11 Февраля 2025 15:47

У лютым Ваўкавыскі каледж адзначыць 85-гадовы юбілей. Да гэтага свята прымеркавана дэкада святочных мерапрыемстваў, якую 11 лютага распачынаюць V педагагічныя чытанні з міжнародным удзелам “Сучасная адукацыя: вопыт, праблемы, перспектывы”

67 педагагічных работнікаў з 14 устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў вочнай, завочнай, дыстанцыйнай формах прадставілі свае даследаванні па фарміраванні функцыянальнай граматнасці, развіцці і ўдасканаленні ўніверсальных і прафесійных кампетэнцый, ваенна-патрыятычным выхаванні, прымяненні сучасных адукацыйных тэхналогій, інклюзіўных практыках на розных ступенях навучання. Даклады ўдзельнікаў — інтэлектуальна насычаныя, практыка-арыентаваныя, навукова-даследчыя, вынаходніцкія — склалі зборнік па выніках работы педагагічных чытанняў.

На працягу мерапрыемства педагогі натхнёна дзяліліся метадычнымі набыткамі, абмяркоўвалі выступленні, давалі грунтоўныя парады. Добрай традыцыяй стаў удзел у педагагічных чытаннях выпускнікоў Ваўкавыскага каледжа, якія цяпер прыходзяць у колішнюю alma mater як сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы.

Прыемна адзначаць, што многія з педагогаў з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі чытанняў, што сведчыць пра спрыяльную атмасферу мерапрыемства для наладжвання доўгатрывалых партнёрскіх адносін. Таму хочацца, каб такі якасны ўзровень педагагічных чытанняў, канферэнцый падтрымліваўся і толькі паляпшаўся.

изображение_viber_2025-02-11_15-30-09-058

изображение_viber_2025-02-11_15-30-09-637

изображение_viber_2025-02-11_15-30-10-151

изображение_viber_2025-02-11_15-30-11-115

изображение_viber_2025-02-11_15-30-12-009

изображение_viber_2025-02-11_15-30-12-433

изображение_viber_2025-02-11_15-30-12-854

изображение_viber_2025-02-11_15-30-08-565

Надзея Лазарчык, метадыст

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 736 раз Печать