Воскресенье, 12 Апреля 2020 06:46

Са светлым святам Уваскрэсення Хрыстова віншуюць Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт i раённы Савет дэпутатаў

Автор
Паважаныя жыхары Ваўкавыскага раёна! Хрысціяне каталіцкай веры!

Прыміце самыя цёплыя віншаванні са светлым святам Уваскрэсення Хрыстова — Святым Вялікаднём!

Гэтыя вясновыя дні напоўнены асаблівым сэнсам. Яны аб’ядноўваюць людзей высокімі духоўнымі каштоўнасцямі, дапамагаюць кожнаму з нас адчуць дзіўную прыгажосць навакольнага жыцця.

Светлае Хрыстова Уваскрэсенне — гэта свята дабра, чалавекалюбства, міласэрнасці і спагады. Гэта ўрачыстасць веры і надзеі на ўмацаванне міру і дастатку на роднай зямлі. Хай яркае святло гэтага вялікага свята асвеціць вашы дамы, а радасць Вялікадня прынясе цеплыню і шчырасць адносін, дапаможа стаць больш чыстымі і памяркоўнымі адзін да аднаго, падорыць здароўе, шчасце і дабрабыт. Шчыра жадаем вам міру, дабра, любові, здзяйснення ўсіх вашых надзей і добрых пачынанняў!

Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт.

Ваўкавыскі раённы Савет дэпутатаў.

Прочитано 161 раз Печать