Вас чакае сапраўдны бульбяны БУМ: мноства дранікаў і страў з таркаванай бульбы, а таксама конкурсы і майстар-класы па іх прыгатаванні. Кожны жадаючы зможа весела правесці час і паказаць свае таленты.
Сяльгаспрадпрыемствы раёна прадставяць разнастайнасць страў з бульбы.
На падворку “Байк-дранік” будуць гатаваць мужчыны-байкеры
Паўдзельнічаць у майстар-класах па прыгатаванні дранікаў і страў з бульбы запросяць на пляцоўках “Дранік-гаспадар” і “Дранік са смакам традыцый”.
Аматараў спорту чакае сілавы экстрым
Цікава будзе паназіраць за адначасовым выпяканнем самых вялікіх дранікаў.
Сярод запрошаных зорак — Вольга Рыжыкава і Тэа, калектыў “Добрыя людзі” і “Уладары”, кавер-гурт “Креатив Бэнд”, народны фальклорны калектыў “Сĕнтĕр” эстрадны калектыў “Ліда-мюзікл”.
Хэдлайнерам фэсту стане гурт “Дразды”
Завершаць свята вогненнае шоў, дыскатэка, праграма ад “Душевного радио”.
