Віктар Георгіевіч распавёў пра сябе і сваю творчасць, пазнаёміў са зборнікамі сваіх вершаў «Пах медуніцы» і «На скрыжаванні восені і лета». Удзельнікі сустрэчы літаральна «закідалі» паэта пытаннямі. Ім было цікава ведаць, у якім узросце ён пачаў пісаць вершы, адкуль бярэцца натхненне, чым яшчэ любіць займацца ў вольны час.
Падчас імпрэзы ў выкананні аўтара і ўдзельнікаў сустрэчы прагучала шмат цудоўных вершаў, у якіх знайшлі адлюстраванне прыгажосць беларускіх краявідаў і ўспаміны дзяцінства, пачуцці і разважанні паэта. А напрыканцы сустрэчы прагучала песня на словы Віктара Курловіча «Мае Вярэйкі» ў выкананні артыстаў ДК. Удзельнікі былі задаволены магчымасцю пагутарыць з паэтам, які сваім талентам праслаўляе нашу малую радзіму.
Опубликовано в
Культура
Пад такой назвай ў Вярэйкаўскім Доме культуры, адбылася сустрэча з паэтам-земляком, членам Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь Віктарам Курловічам.
