У Рэплеўскім Доме культуры ўпершыню прайшоў раённы конкурс калядных гуртоў «KAZAфэст» - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Четверг, 24 Января 2019 15:25

У Рэплеўскім Доме культуры ўпершыню прайшоў раённы конкурс калядных гуртоў «KAZAфэст»

У ім прынялі ўдзел 12 устаноў Ваўкавыскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці.

Кожная прадставіла свой гурт, які пад­рыхтаваў абрад калядавання. Да гаспадароў па чарзе ў госці прыходзілі калядоўшчыкі з віншаваннямі, святочнымі песнямі і вясёлымі забавамі. Напрыклад, росскія прывялі з сабой «дрэсіраванага мядзве­дзя», які на пацеху гледачам паказваў, «як баба цеста месіць» і «як пьяны мужык ідзе». А мацвееўская «каза» пусцілася ў скокі, аж пакуль не ўпала, стаміўшыся. А што трэба, каб каза ўстала? Кавалачак сала! Прыйшлося гаспадарам аказваць хітрай калядоўшчыцы «хуткую дапамогу». Дарэчы, гэта каза атрымала не толькі сала, але і прыз ад журы за лепшы вобраз персанажа. А Роскі ДК быў узнагароджаны за лепшае раскрыццё каляднай тэматыкі і напоўненасць абрада калядавання.

Усе ўдзельнікі конкурса прадэманстравалі творчы падыход, веданне народных традыцый і звычаяў, вясёлы настрой і выдатнае пачуццё гумару. Узнагароду за лепшае адлюстраванне калядных вобразаў атрымалі самыя юныя калядоўшчыкі — удзельнікі фальклорнага гурта «Вытокі» Воўпаўскага ДК. Канкурсанты з Краснасельскага ДК найбольш яскрава праявілі сябе як выканаўцы калядных песень, за што і былі адзначаны журы ў адпаведнай намінацыі. Каляднаму гурту Гнезнаўскага ДК уручаны прыз за лепшае адлюстраванне мясцовых асаблівасцяў, самабытнасць і адметнасць выканальніцкага майстэрства. А прыз глядацкіх сімпатый атрымаў Субацкі ДК. Астатнім былі ўручаны граматы за ўдзел і памятныя сувеніры ад спонсара — РСКУП «Ваўкавыскае».

Плануецца, что «KAZA­фэст» стане на ваўкавышчыне традыцыйным і будзе прахо­дзіць штогод.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1815 раз Печать