С прыемнага моманту пачалося сённяшняе пасяджэнне Ваўкавыскага райвыканкама: з высокім творчым дасягненнем — прысуджэннем спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне тэатральнага, музычнага, эстраднага мастацтва, народнай і аматарскай мастацкай творчасці, навучання і выхавання творчай моладзі калектыў народнага сямейнага ансамбля «Сваякі» філіяла «Дом культуры аграгарадка Юбілейны» дзяржаўнай установы культуры «Ваўкавыскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці» павіншаваў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Ваўкавыскага райвыканкама Міхаіл Сіцько. Ён уручыў кветкі і каштоўны падарунак калектыву.

Намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Юшын коратка ахарактарызаваў асноўныя творчыя здабыткі гэтых улюбёных у родную зямлю людзей, хаця пра іх добра ведаюць у нашым раёне і не толькі. Дзесяцігоддзямі «Сваякі» пакараюць шматлікіх гледачоў як на роднай Ваўкавышчыне, так і ў іншых рэгіёнах Беларусі, а таксама ў замежных краінах.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.